брашу́ра, ‑ы, ж.
Неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных лістоў друкаванага матэрыялу аб’ёмам звыш чатырох, але не больш чым 48 старонак, як правіла, у вокладцы. Стол увесь час быў завалены разгорнутымі кнігамі, брашурамі, даведнікамі і сшыткамі. Дуброўскі.
[Фр. brochure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паско́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш хуткім. Рух поезда паскорыўся. □ У нашы дні нябачана паскорыўся бег часу. «Полымя». А пры павелічэнні хуткасці цягніка што атрымаецца? Тое ж самае — паскорыцца перавоз грузаў. Шыловіч.
2. Наступіць хутчэй, чым думалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспе́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыспешыць.
2. у знач. прым. Больш хуткі, таропкі, чым звычайна. Вісарыён пачуў прыспешаныя крокі. Самуйлёнак. Трывожны і радасны стук «тэлеграфа» перадаваў толькі прыспешанае, з перабоямі, біццё Паўлавага сэрца. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разагрэць каго‑н., чыё‑н. цела. Бег разгарачыў цела. Работа разгарачыла хлопца. // перан. Узбудзіць, узрушыць. — Чаму гэта абавязвае нас [Максіма і Андрэя], а цябе не? — каб яшчэ больш разгарачыць сябра, спытаў Максім. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сажра́ць, зжару, зжарэш, зжарэ; зжаром, зжараце; пр. зжор, зжэрла; зак., каго-што.
Разм. груб.
1. З’есці. Учора цэлае лыка кілбасы сажраў [Цімох Ткачэня]. Чарнышэвіч.
2. перан. Патраціць у вялікай колькасці. [Казімір:] — Больш тое хаджэнне сажрала грошай, чым сам лес. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаро́міна, ‑ы, ж.
Разм. Скаромная ежа; скаромнае. Барадаты, які скароміны асабліва не паважаў, налягаў больш на селядцы і на цукар. Лынькоў. Маці забедавала, што нічога не можа даць са скароміны, бо сала сваё мы даўно з’елі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарата́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.
Разм. Лёгкая на двух колах павозка. Цяжка сказаць, што бацька любіў больш: грошы, якіх у яго на пачатку было, відаць, ніштавата, ці гонар — запрэжаную паркай рысорную таратайку. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макру́хі ’грыбы, падобныя да рыжыкаў, толькі больш цёмныя’ (Інстр. II; калінк., Мат. Гом.; уздз., Нар. словатв.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняй лексемы. У іншых гаворках іх называюць мачонкі (Інстр. II, 103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель 2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квасе́ц ’кісліца, заечая капуста, Oxalis Acetosella L.’ (Дэмб. 1, Бяльк., Яруш., Кіс.). Укр. квасець ’шчаўе’, рус. квасец ’тс’. Фармальна прасл. kvasbCb. Але батанічная назва, марыць, больш позняга паходжання. Гл. квас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)