брашу́ра, ‑ы,
Неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных лістоў друкаванага матэрыялу аб’ёмам звыш чатырох, але не больш чым 48 старонак, як правіла, у вокладцы.
[Фр. brochure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)