памата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Зматаць усё, многае. Памагаць усе ніткі.
2. што, чым і без дап. Матаць 1 некаторы час; матнуць некалькі разоў. Дзед узяў у.. [Косці] корань, пакруціў у руках, памагаў галавою. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; зак., каго-што.
Пасвіць некаторы час. — Глядзі толькі, не крыўдзі.. [каня], — паківаў пальцам конюх. — Удзень папасі з гадзіну, а потым напаі ў рэчцы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком. Брыль. Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Шчоўкаць некаторы час. Пашчоўкаць замком. □ Глушэц з шумам і трэскам усеўся на сасновы сук, патаптаўся на месцы, пераскочыў на другі сук, крыху вышэй, пашчоўкаў і змоўк. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Утварыць гук брынкання.
2. што, на чым. Няўмела сыграць што‑н. на раялі або на якім‑н. струнным інструменце. Прабрынкаць польку.
3. што і без дап. Брынкаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.
2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.
3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Вымераць што‑н. Перад пачаткам лоўлі юнаму рыбалову карысна будзе прамераць глыбіню тоні, каб мець хаця агульнае ўяўленне аб рэльефе дна. Матрунёнак.
2. і без дап. Мераць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратруці́ць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., што.
Спец.
1. Выпаліць чым‑н. едкім (кіслатой). Пратруціць узор на медзі.
2. Апрацаваць пратрутай. Пратруціць тканіну.
3. Спецыяльна апрацаваць для абеззаражвання перад сяўбой, пасадкай. Пратруціць насенне.
4. Труціць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бразгаць некаторы час, бразнуць некалькі разоў. [Кулікоўскі], пабразгаўшы яшчэ хвіліны дзве дзвярыма, пабег уніз да гаспадыні. Галавач. Цурынскі яшчэ раз пабразгаў клямкаю, але за парканам, апроч сабачага брэху, ніякага руху не пачуў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што і без дап.
Вартаваць некаторы час. Павартаваць чужыя рэчы. Павартаваць да пяці гадзін. □ [Максім:] Калі ўжо выбраўся, то і добра: павартуеш сёння за мяне, а я другі раз за цябе. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)