Ме́тад, метода ’спосаб даследавання рэчаў у якой-небудзь галіне дзейнасці’ (ТСБМ). З польск. metoda ’тс’. Магчыма і другаснае запазычанне з рус. метод ’тс’ (як навуковы тэрмін). Аднак у рус. мове — з польск. ці англ. (Фасмер, 2, 610). Крукоўскі (Уплыў, 77) лічыць, што гэта русізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морж ’млекакормячая жывёла з атраду ластаногіх Odobaenus rosmarus’ (ТСБМ). З рус. морж, ст.-рус. моржъ ’тс’ (XVI ст.), якое з саамск. morša, moršša ’які пераймае голас маржа’ (Крукоўскі, Уплыў, 73; Ітканен, Зб. Мікале, 47–65; Фасмер, 2, 655; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліца ’ручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліца ’ручка касы, сахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́скус ’пахучае рэчыва’ (ТСБМ), ст.-рус. мускусъ, мъскусъ, москосъ ’тс’, якія праз лац. muscus ці ст.-грэч. μόσχος ’тс’ з перс. mušk ’бабровая струя’ < ст.-інд. muṣkás ’яечка’ (г. зн. сакрэт з залоз некаторых жывёл). У бел. мове (паводле Крукоўскага, Уплыў, 79) — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ату́га ’цяжкія акалічнасці’ (Нас., Гарэц.). Укр. отуга ’тс’, рус. дыял. отуга ’дзеянне па дзеяслову отужать ’рабіць тужэй’. Параўн. ст.-рус. отътуга ’палягчэнне’. Бязафіксная форма аддзеяслоўнага назоўніка з чаргаваннем уя (< ǫę) ад дзеяслова, роднаснага абцяжваць (*otęžati; ст.-слав. отѧжати ’абцяжваць’). Параўн. туга, натуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абы́ < а + бы. Гл. бы (< быць), укр. аби, ст.-рус. абы, рус. абы, польск. aby, кашуб. aboe, н.-луж. abo, aby, в.-луж. abo, славен. aboj (параўн. каб(ы), дабы, польск. żeby і г. д.), параўн. Махэк₂, 15; Шанскі, 1, А, 23; Саднік-Айцэтмюлер, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апету́шыць ’ударыць раптам’ (КСТ). Ад петаваць ’біць’ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ух‑ ці праз назоўнік *пятух ’задзіра’. Магчыма, сюды ж рус. петуши́ться ’станавіцца запальчывым’, якое, несумненна, адчула ўплыў петух ’певень’; параўн. і значэнне рус. петух задзіра’, каш. u̯upʼitošəc ’забіць’ (параўн. Супрун, ZfSl, 16, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́мна ’домна’ (БРС). Рус. до́мна, укр. до́мна. У рус. мове ўпершыню адзначаецца ў 1663 г. (у форме домня), а ў сучаснай форме — у творах Пятра I. У формах дъмьница, домница вядома ўжо ў XVI ст. Звязана з дзеясловам дъмѫ дѫти (паводле Шанскага, з дъмати) ’дзьмуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́сень ’месца, закрытае ад сонца’, ’сенцы’. Рус. уладз., цвяр., пск., прыбалт. за́се́нь, серб.-харв. за́сен ’тс’. Ст.-рус. засѣнь ’цяністае месца’ (XVI ст.). Усх.-слав. (а з улікам серб.-харв., магчыма, прасл.) назоўнік з прэфіксальным за і каранёвым сѣнь (гл. сенцы). Значэнне ў далейшым разгалінавалася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)