Тры ‘лік і лічба 3’, ‘колькасць, абазначаная лічбай 3’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Федар. 4, Ян., ТС, Сл. ПЗБ), трі ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. три, тры ‘лік, колькасць 3; група з трох чалавек’, трии ‘тс’ (ГСБМ). Звяртаецца ўвага на спалучэнне ў народнай мове няпарных лічбаў: тры пяць ‘тры разы па пяць’ (адсюль народнаэтымалагічнае тлумачэнне назвы Прыпяць), тры дзевяцьколькасць вугалькоў пры зняцці ўрокаў і інш. (Кольб., 441). Укр. три, трийе (м. р.), рус. три, стараж.-рус. трье (м. р.), три (ж. і н. р.), польск. trzej ‘трое мужчын’, trzy, ст.-польск. trzy (з XV ст.), trze (м. р. асабовы), н.-луж. tśo (пра мужчын), tśi, в.-луж. tři (ж. і н. р.), tšo (м. р.), палаб. tåri; чэш. tři, ст.-чэш. tři (ж. і н. р.), třie (м. р.); славац. trî (ж. і н. р.), traja (м. р.), славен. tri (ж. і н. р.), tríje (м. р.), харв. trî, серб. три̂, макед. три, балг. три́(те), ст.-слав. триѥ (м. р.), три (ж. і н. р.). Прасл. *trьje (м. р.), *tri (ж. і н. р.) роднаснае ст.-інд. tráyah (м. р.), trī, tríni (н. р.), авест. vrayō, арм. erek‘, ст.-грэч. τρετς, дыял. τρέες, τρης, алб. tre, trí, лац. trēs, оск. trís, вал. tri, тахар. A tre, хецк. tri, ст.-ісл. þrír, гоцк. þreis, þreja, літ. trys, лат. trî < і.-е. *trei̯‑ ‘тры’, *trei̯o‑/*troi̯o ‘трое’ (Фасмер, 4, 101–102; Чарных, 2, 262; Скок, 3, 500–501; Махэк₂, 657; Брукнер, 580; Борысь, 651; ЕСУМ, 5, 634; Бязлай, 4, 224–225; Новое в рус. этим., 235–237; ESJSt, 16, 983).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; зак.

1. чаго і без дап. Узараць нейкую колькасць зямлі. [Іван Пятровіч:] — Пакуль гэта .. [яравое] паспее, дык пад азіміну вунь колькі наараць можна. Пальчэўскі.

2. што. Разм. Узняць араннем. Завішнюк успомніў, што гэта града, колішняя пагранічная града, якую нааралі ў лонаўскіх лясах у дваццатым годзе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Надзьмуць, напоўніць (паветрам, газам) усё, многае. Панадзімаць веласіпедныя камеры.

2. пераважна безас. чаго. Нанесці ветрам вялікую колькасць чаго‑н. Панадзімала ў вокны пылу. □ Снег валіў чацвёра сутак запар. Панадзімала, панастаўляла на дарозе, на прыгуменні і на ферме белых канцоў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак.

1. што. Зрабіць прыгодным для карыстання; адрамантаваць. Направіць станок. □ Тоня ўзяўся направіць малатарню за тры дні. Чорны. // Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання. Направіць брытву. Направіць касу.

2. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.). Направіць памылак у карэктуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыляпіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрылепліваць марак.

2. Разм. Размясціць якія‑н. пабудовы вельмі блізка да чаго‑н. На рынку, дзе местачковыя гандляры напрылеплівалі сваіх крамак, сабралася .. столькі людзей, што можа б і яблыку не было дзе ўпасці. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Ссунуць адкуль‑н. або куды‑н. пэўную колькасць чаго‑н. Была відаць здалёку белая бяросга — цэлыя кучы, усё роўна як хто нассоўваў яе ды не даў рады забраць ці спаліць. Пташнікаў.

2. Рухаючы, наблізіць адно да другога. Нассоўваць сталоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачко́, ‑а; Р мн. ‑оў; н.

1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.

2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў.

3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі. Дубоўка.

2. перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.

3. Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сітаві́на, ‑ы, ж.

1. Спец. Тое, што і сітаватасць (у 1 знач.).

2. Спец. Адтуліна, пустата паміж часцінкамі рэчыва. Сітавіна ў метале. Сітавіна ў пясчаніку.

3. У раслінах — пора. Частку.. фенолу.. [трысцё] спажывае, як бы харчуецца ім, а лішнюю колькасць праз свае сітавіны выпускае ў паветра. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)