папарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; што, чаго і без дап.
Разм. Рабіць многа, доўга, неаднаразова. [Сузон:] — Парабкаў .. [Сапун] не меў як бы, але хто ў яго хлеб пазычаў, той ведае, той папарабіў на яго. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўвярэ́джвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Уверадзіцца — пра ўсіх, многіх. [Юзік:] — Я люблю нядзелю. Хаця рабіць нічога не трэба. [Юрка:] — І я таксама. [Жанчына:] — Ах, як вы перадалі лішне з работаю. Паўвярэджваліся небаракі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́глі-мі́глі, фігляў-мігляў; адз. няма.
Разм. Жарты, хітрыкі, махінацыі, якія пускаюцца ў ход для дасягнення чаго‑н. У Пшыбыльскага Іцка за парабка з год працуе, фіглі-міглі яму рабіць пасабляе. Шынклер.
[Ад польск. figle-migle — жарты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвярта́к, ‑вертака, м.
1. Уст. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля; дваццаць пяць капеек.
2. Надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны. Ды і што было рабіць дома на жвірыстым чацвертаку? Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Падымаць угору, натапырваць поўсць, шчацінне і пад. Воўк шчацініць поўсць. // перан. Ставіць тарчма што‑н., рабіць што‑н. падобным на шчацінне. Вецер на страсе шчацініць салому.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рачкава́ць ’працаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр. рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск. raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак 1, ракам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгэ́мзываць, разгэ́мзаць, разгада́ць, разгамзі́ць ’камячыць, псаваць’ (Юрч. СНЛ). Ад га́мзаць ’паволі есці, жаваць’, гамзі́ць ’уплятаць, есці’, ’рабіць неакуратна’ (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таймава́ць ’супакойваць, стрымліваць’ (Сцяшк. Сл.), часцей утаймава́ць, гл. З польск. tamować ’рабіць запруду, гаціць’, перан. ’суцішаць’, гл. тамаваць, тама.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пачопісты ’спрытны’ (гродз., Сл. ПЗБ). Відаць, семантычна аформлена пад уплывам польск. poczepić się ’(з энтузіязмам) узяцца рабіць што-н.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Муглява́ць, муглёваць ’рабіць няспешна, памалу’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mõglinti ’няўклюдна, павольна цягнуцца, брысці’, mū̃glinti ’ісці, цягнуцца’, mùgulis ’няўклюдны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)