спіл, ‑у, м.
Месца разрэзу пілой (дрэва, бервяна і пад.). Адзін з верхніх знойдзеных тут зрубаў датуецца па спіле 1318 г. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стуль, прысл.
Разм. З таго месца, адтуль. Няведама, што з домам, што з бацькамі? Ні слова, ні паўслова стуль, ад іх. Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотавы́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.
Збор фатаграфій, выстаўленых для агляду, а таксама месца, дзе яны выстаўлены. Стэнды фотавыстаўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысці́лішча, ‑а, н.
Паводле вучэння каталіцкай царквы — месца, у якім душы нябожчыкаў рознымі выпрабаваннямі ачышчаюцца ад грахоў, каб трапіць потым у рай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́куць ’кут у хаце, дзе віселі абразы і стаяў стол’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны кут у хаце’ (Сцяшк. Сл.), ’ганаровае месца ў куце пад абразамі’ (Нас.), по́кут, по́куць ’тс’ (Бяльк.), по́куць, по́куцье ’тс’ (ТС). Укр. по́куть, по́куття ’тс’, рус. покуть ’тс’. Этнаграфічныя адпаведнікі ёсць у ст.-швед. drotsäte ’ганаровае месца’ < швед. дыял. dröste ’лаўка ля сцяны насупраць уваходных дзвярэй; ганаровае месца’; літ. krikštãsuolė ’ганаровае месца, дзе дзве лавы сыходзяцца за сталом, утвараючы кут’, таксама krikštãsuolis ’тс’, рус. красный угол ’тс’ (Непакупны, Общ. лекс., 56–57). Ад по- і кут (гл.), да семантыкі гл. кут ’пачэснае месца ў хаце’ (Шат.), першапачаткова, відаць, ’найбольш абароненае месца’, як бачна з пакутаць ’загарадзіць’, гл. кутаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыці́н 1 ’сховішча; прыстанішча; прытулак’ (Нас., Стан.), ’прытон’ (Гарэц.). Укр. дыял. прити́н ’прыстанак, прытулак’, рус. дыял. прити́н, притю́н ’месца, дзе што-небудзь знаходзіцца, адбываецца’; ’месца для вартавога; вартаўнічы пост’; ’месца, дзе любяць збірацца’; прити́нное (притю́нное) место ’месца, дзе ахвотна збіраюцца, прыемнае месца’. Паводле Варбат (Морфонология, 80), прасл. *pritinъ ад *tęti (гл. прыціна́ць, цяць).
Прыці́н 2 ’папрок’ (Касп.), прыці́нкі ’рэзкія папрокі, шпількі’ (Нас.). Да прыціна́ць (гл.); параўн. рус. смал. при́цинки ’папрокі, прыдзіркі’, укр. притя́ти слово ’рэзка адказаць’, притя́ты язиќ(а) ’прымусіць каго-небудзь менш гаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́гнішча ’касцёр; месца, дзе быў касцёр’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Касп., Др.-Падб., Яруш., Яшк.); ’пажарышча’ (Шат.). Рус. о́гнище ’астаткі кастра, месца, дзе быў касцёр’, укр. огни́ще ’тс’, ст.-рус. огнище ’ачаг; месца, дзе быў касцёр’, чэш. ohniště ’тс’, балг., макед. о́гниште ’ачаг’, серб.-харв. о̀гњӣште ’тс’, в.-луж. vohnišćo ’месца, дзе быў агонь’. Прасл. *ognistjьe. Ад агонь (гл.) з суф. ‑išče (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрат, ‑а і ‑у, М спраце, м.
Разм.
1. ‑а. Памяшканне, месца для захоўвання чаго‑н.; сховішча. Гаспадар сам выйшаў з хаты, Устрывожыўся ўвесь дом, Абышлі ўсе клеці, спраты.. Каб напасці хоць на след [хлопчыка]. Колас.
2. ‑у. Месца, дзе можна схавацца ад каго‑, чаго‑н.; прыстанішча. [Коласа] цешыла, што гэтае дрэва ўвачавідкі разрасталася і давала надзейны цень у спёку і спрат ад дажджу. Лужанін.
3. ‑а. Патаемнае месца для ўкрыцця чаго‑н.; тайнік. Тым больш, што цяпер.. [Алаізу] туды і моцна цягнула — паглядзець, ці ўсё там у парадку, ці не раскрыты яе спрат. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макліна́ ’нізкае месца, дзе вымакаюць пасевы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Літуанізм, параўн. maklýnas ’гразкае месца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 14). Параўн. таксама maklỹnė ’слота, гразь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мане́ж, ‑а, м.
1. Павее або абгароджанае месца для верхавой язды.
2. Арэна цырка.
3. Памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і пад. Бірыла ішоў .. у манеж, дзе ўпрагаліся ў малатарню коні. Чорны. Каля гумна на манежы хадзілі наўкруга дзве пары коней, а ў сярэдзіне раўла малатарня. Лобан.
4. Невялікая пераносная загарадка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.
[Фр. manège.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)