раскаша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; заг. раскашайся; незак.

Разм. Тое, што і раскашавацца. [Уладзік Каржакевіч:] — Не хачу, каб ты адзін раскашаўся на тым, што бацька ды мы ўсе нажылі. Крапіва. Вакол яе [старадрэвіны] раскашаўся калючы ажыннік. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і сцёбацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Сцёбаць сябе або адзін аднаго. Станіслаў залез на палок і пачаў сцёбацца венікам. Жычка. [Дзеці] лазілі па камлі, сцябаліся тонкімі бярозавымі розгамі. Маеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэлю́скінец, ‑нца, м.

Удзельнік савецкай палярнай экспедыцыі 1933–1934 гг. на параходзе «Чэлюскін». На сценах віселі партрэты былых вучняў школы: лётчыкі, адзін чэлюскінец, некалькі студэнтаў, многа знакамітых калгаснікаў і калгасніц з ордэнамі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каба́к1 ’карчма’ (КТС). Крыніца — рус. літар. мова, куды слова запазычана або з н.-ням. дыял. форм тыпу kabacke, kaback ’халупа’ або з усходу; агляд меркаванняў гл. Фасмер, 2, 148.

Каба́к2 ’гарбуз’ (Мат. Гом.). Пранікненне з суседніх рускай або ўкраінскай моўных тэрыторый, дзе кабак, кабачокадзін з відаў расліны Cucurbita. Параўн. кабачок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лязава́ць, лёсова́ць ’мясіць і пераціраць гліну для фармоўкі цэглы або кафлі’, ’перамешваць ванну, наліваючы вадой’ (гродз., Нар. сл.) складаюць з польск. падляш., мазавец. lasovać і хелмінска-дабжыньск. lašovać адзін арэал. Бел. запазычана з польск. lasować ’гасіць вапну’, якое з ням. löschen, с.-в.-ням. leschen ’тс’ (Слаўскі, 4, 63; Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёт ’палёт’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, ТС), лётам ’бягом’ (лаг., Жд. 2), ’вельмі хутка’ (ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лётка ’хутка’ (Сцяшк.), лётма ’летуны адзін за адным’ (Нас.), лётыньня ’лёт’ (Бяльк.). Лексема лёт ёсць ва ўсіх сучасных слав. мовах, аднак, мяркуецца (Слаўскі, 4, 335; Фасмер, 2, 488), што гэта другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазок1адзін рух пэндзля’, ’накладзены адным рухам пэндзля слой фарбы’ (ТСБМ), мазком ’лёгка дакранаючыся’, ’лёгка паціраючы’ (Нас.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. мазок ’тс’.

Мазок2, мозо́к ’шпік’ (лун., Шатал.). Да мозг (гл.). Утворана пры дапамозе памяншальнага суф. ‑ok (< ъkъ). Націск на канцы, магчыма, для адрознення мозга галаўнога (мо́зок) ад шпіку (у касцях).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адначасова, адначасна, адным часам, у адзін час, у той жа час, разам, разам з тым, зараз, адразу, заадно, за адным; заразом (абл.) □ за адным заходам, адным махам, за адзін мах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

еди́ный

1. адзі́ны;

еди́ный план де́йствия адзі́ны план дзе́яння;

2. (то же, что один) адзі́н, адна́, адно́;

еди́ное це́лое адно́ цэ́лае;

все до еди́ного усе́ да аднаго́;

всё еди́но усё адно́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)