пяці...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які мае пяць адзінак таго, што названа ў другой частцы, напрыклад: пяцівугольны, пяцісценка; 2) які складаецца з пяці адзінак або мерай у пяць якіх‑н. адзінак, напрыклад: пяцігадовы, пяціпавярховы, пяціскладовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пячоры. Пячорнае скляпенне. Пячорная цемра. // Які жыве ў пячоры. Пячорныя жывёлы. // Які знаходзіцца ў пячоры. Пячорнае возера.
2. Які адносіцца да перыяду, калі людзі жылі ў пячорах. Пячорны чалавек. Пячорны перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ноты 1 (у 1, 3 знач.). Нотны сшытак. Нотны магазін. // Прызначаны для нот 1 (у 1 знач.). Нотная папера. // Які з’яўляецца нотай 1 (у 1 знач.). Нотны знак.
•••
Нотная азбука гл. азбука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да нагі (у 1 знач.). // Прызначаны для ног. Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданоў, я вызваляюся з жалезных путаў. Дамашэвіч. // Які прыводзяцца ў дзеянне нагой, нагамі. Нажная швейная машына. Нажны тормаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да носа (у 1, 2 знач.). Насавыя адтуліны. Насавыя косці. Насавая частка катэра.
2. Які выгаворваецца ў нос. Насавыя гукі.
3. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш. Насавыя гарматы крэйсера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабе́льны 1, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх.
прабе́льны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прабелу (у 1 знач.). [Міхася] празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывіта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прывітання, звязаны з прывітаннем. // Які з’яўляецца прывітаннем, змяшчае ў сабе прывітанне. Прывітальная прамова. Прывітальны адрас. Прывітальная тэлеграма. □ [Алеся] ловіць мой позірк і прывітальны жэст рукі і з непаўторным хараством ківае галавой — вітаецца. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывы́клы, ‑ая, ‑ае.
Які прывык да чаго‑н., мае прывычку да чаго‑н. Праўда, назваць гэта «зацішшам» мог толькі хіба такі цярплівы, прывыклы да бою воін, як Шчарбацюк. Мележ. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералі́к, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералічыць.
2. Спіс з пералічэннем чаго‑н. Далей ішоў яшчэ доўгі пералік розных відаў спорту, але мае вочы спыніліся на заманлівым слове «бокс», такім поўным мужнасці і вялікай, чароўнай магіі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да пары 2. Паравая сіла. // Які прыводзяцца ў дзеянне парай. Паравы рухавік. Паравы млын. Паравая машына. // Які выкарыстоўвае цяпло пары. Паравая ванна. Паравое ацяпленне.
2. Прыгатаваны па пары. Паравая рыба. Паравыя катлеты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)