Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да па- і цемя́шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр. темʼяжити ’давіць’, рус. темяшить ’біць кулаком’, польск. ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыба́к ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. па́шибок Асколак, абломак чаго-н.’, ’рэзкі удар’. Да па (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibati ’біць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupės ’дробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́шка1 ’самая нізкая па свайму значэнню фігура ў шахматах’ (ТСБМ). З рус. пе́шка ’тс’ — першапачаткова ’пехацінец, радавы’ (Фасмер, 3, 257). Да пе́шы (гл.).

Пе́шка2 ’фасоля, што не ўецца’ (навагр., З нар. сл.). Са словазлучэння пешая фасоля пры дапамозе суф. ‑к‑a ў выніку намінацыі, як чыгунная дарога > чыгунка. Гл. таксама пехата́1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑povorzъkъ аналагічнае па утварэнню *motovorzъk ’матузоў, параўн. гродз. матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прастрэ́ч, прострэ́ч ’прастуда ад ветру’ (ТС). Фармальна і семантычна можна параўнаць з укр. пристрі́т, при́стреч ’хвароба, якая, па павер’ях народа, здараецца ад благой сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’сурокі’. Далей да сустрэча, устрэць з іншай прыстаўкай: *про‑стрэт‑jъ. Сюды ж, магчыма, простро́чыц ’прапусціць, не заўважыць’: не прастрачы воўка (тураў., Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілесава́ць (пілісуваць) ’біць’, ’ачышчаць лыка, рабіць яго белым’ (паўн.-усх., КЭС), славен. pelisniti ’ударыць’, ’даць аплявуху’, peliskniti, peliščiti, ре lis kat і ’біць па мордзе’. Міклашыч (236) супастаўляе славен. pelisnoti з бел. пялёскацца ’ўдараць, грукаць, біць’ і з літ. plaskuoti. ’ляскаць’, plekšnoti ’тс’, ’пляскаць’, plekštelėti ’пляснуць, ляснуць’. Гэтаксама Бязлай (3, 23). Гл. пялясы, пялёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рошт ’рыштаванне’, ’вышкі, насціл’, ’рашотка, часовая падлога’, ’кладкі на высокіх калках, калодках, па якіх ходзяць у паводку’, ’памост на дрэве для борці’, ’падмосткі з яловых галін для спання на зямлі’ (ТС, ПСл), роштоваць ’падымаць на памост, падмошчваць’ (ТС). Ст.-бел. роштъ ’каласнік’ (1593 г.) — са ст.-польск. roszt < ням. Rost (Булыка, Лекс. запазыч., 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садану́ць ’з размаху ўсадзіць (што-небудзь востраву, ’моцна ўдарыць’ (ТСБМ), ’стукнуць’ (Мат. Гом., Янк.), ’раптоўна выпасці ў вялікай колькасці (пра ападкі)’ (Сл. ПЗБ). Рус. прастамоўе садану́ць, укр. садну́ць ’тс’. Дзеяслоў аднакратнага дзеяння з суф. ‑ну‑ ад садзіць. Прастамоўная форма з устаўным ‑а‑ па тыпу рус. копану́ть, мазану́ть пры літар. копнуть, мазнуть і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салядыно́вы ’бледна-зялены (колер)’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. селадо́новый ’колеру марской хвалі’. Мяркуючы па месцы націску, з польск. seladynowy ’бледна-зялёны’. Слова ўзыходзіць да франц. céladon ’селадон’ і, далей, да імя героя пастухоўскага рамана «Астрэя» Анарэ д’Юрфэ (1568–1625 гг.). Гл., напрыклад, Мацэнаўэр, LF, 19, 248; Голуб-Копечны, 329; Фасмер, 3, 594; Брукнер, 484.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)