Аін ’сцізорык’ (Інстр. I, Касп.). Памылкова тлумачыцца ў Каспяровіча як ’нож’. Як відаць з кантэксту, існуе магчымасць іншага тлумачэння: аін ’гэта’ да аіна (< *ажна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стар ‘старое, былое’ (Нас.), ‘старасць’ (Нас., Стан.), ‘старое месцажыхарства’ (Касп.). Адпрыметнікавы назоўнік, гл. стары. Сюды ж, відаць, і дзеяслоў старава́ць ‘гутарыць, размаўляць’ (Нас., Скарбы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тумені (?) ‘страмёны’: Ён з коніка на злязае, / З тумень ножак не вымае (вілен., Земляроб. каляндар, 158). Няясна, відаць, дэфармаванае z strymion (Федар 5, 679).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́мнуць (ту́мнуты) ‘моцна ўдарыць’ (драг., Ск. нар. мовы). Слова гукапераймальнага паходжання, гл. тумкаць. Відаць, роднаснае літ. stùmti ‘ўдарыць, штурхануць’. Параўн. таксама тума́к 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тхла ‘тля, Aphidinea’ (глыб., Жыв. НС), ‘моль’ (глыб., Жыв. НС). Да тля (гл.) з устаўным ‑х‑, відаць, пад уплывам тхліць ‘даводзіць да псавання’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адце́рці, адатру, адатрэш, адатрэ; адатром, адатраце, адатруць; пр. адцёр, ‑церла; заг. адатры; зак., што.
1. Трэннем выдаліць што‑н. прыстаўшае, прысохлае. Адцерці пляму.
2. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму‑, чаму‑н. Адцерці рукі.
3. Разм. Моцна напіраючы, адсунуць; выцесніць. [Назарэўскі:] — Такім парадкам мяне адцерлі ад маці і я астаўся адзін сярод натоўпу. Чорны. // перан. Прымусіць пакінуць каго‑, што‑н. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас.
4. Разм. Прыціснуўшы, прычыніць боль, пашкодзіць; адціснуць, адцяць. Адцёр дзвярамі пальцы. / у безас. ужыв. Адцерла нагу колам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Перастаць грукаць. Пройдзе час, адгрукаюць гарматы, Змоўкнуць стрэлы, Знікнуць хмары дыму. Броўка.
2. перан.; што. Пабудаваць, адбудаваць або зрабіць што‑н. вялікае, значнае. — Заходзьце, сядайце за стол, цесляры, — Адгрукалі хату на славу. Бялевіч.
3. што. Адскакаць, станцаваць. Відаць, такі ўжо клімат тут [на курорце] гаючы, што нават самавітыя дзядзькі і цёткі, забыўшыся пра свае радыкуліты, прастрэлы і рэўматычныя ламоты, адгрукаюць вам «Польку-Янку» ці «Лявоніху». Вірня.
4. перан.; што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час. [Юнак:] — Два гады ў аўтароце разам адгрукалі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася. □ Грузавік — відаць, у ім адпусціліся тармазы — заднім ходам павольна коціцца ўніз да рэчкі. Хомчанка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць гарт ад награвання (пра металічныя рэчы, вырабы).
3. перан. Палагаднець, змякчыцца; стаць больш згаворлівым. [Люба:] Родная матка не мачыха: пазлуе і адпусціцца. Козел.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уст. Зняцца, даравацца (пра грэх, віну і пад.). Гісторыяй асуджаны паны; Ім не адпусціцца віна — Прыпомніцца ім здзек... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́гна, ‑ы, ж.
1. Нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва. А ельнік, густы і цёмны, выцягваў свае лапы, нібы пераймаў чалавека, разрываўся пад нагамі мох, і гнеўна хлюпала чорная багна. Чарнышэвіч. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі. // Пра што‑н. бяздоннае, бясконцае. І толькі ў небе ў сіняй багне Я бачу дзіўны ланцужок. Колас.
2. перан. Усё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці. Багна мяшчанства. □ Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны... Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Ды і ростам.. [Яцкевіч] нібы паменшаў: ну што гэта за мужчына, мне па плячо? Карпюк. Зблажэў не толькі матчын дом. Як бы папрысядалі, паменшалі памерамі ўсе навакольныя дамкі, хаціны, панадворкі, да дробязей знаёмыя з маленства. Навуменка. / у безас. ужыв. Парадзеў лес на берагах С[а]жа, паменшала і вады. Дуброўскі. // Стаць меншым па сіле, інтэнсіўнасці. У пакоі пацямнела, агонь у лямпе паменшаў — відаць, дагарала газа. Шахавец. Калі ж нарадзіліся Соня і Леначка, рэўнасць.. [Юркава] не толькі не паменшала, але стала яшчэ больш лютая. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)