магно́ліевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магноліі. Магноліевы пах. // Які здабываецца з кветак магноліі. Магноліевы алей.

2. у знач. наз. магно́ліевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных дрэвавых або кустовых раслін, да якога адносіцца магнолія, лімоннік і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маслі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да масліны. // Падобны на плод масліны. Язык Пачулія пачаў блытацца, маслінавыя вочы затуманіліся. Самуйлёнак.

2. у знач. наз. маслі́навыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца масліна, бэз, ясень і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матэматыкі. Матэматычная формула. Матэматычныя табліцы. □ Таксама як і Сымон Тургай, Уладзік пачаў болей захапляцца матэматычнымі навукамі. Колас. // перан. Дакладны, ясны, як у матэматыцы. У Івана матэматычнае мысленне — любіць закругленасць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маўлення. Маўленчыя сітуацыі. □ У многіх казках словы ў сказе пастаўлены так, што зрушыўшы іх парадак, разбурым жывую тканіну, .. натуральную маўленчую плынь, а тым самым вобразны лад, гармонію казачнага складу. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

Які мае поўны твар. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках, .. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. [Дзядзька Ігнат] перажыў сваю паўнатварую Палагею і цяпер таксама жыў адзін у не старой яшчэ хаце-пяцісценцы. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавя́зачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да перавязкі (з лячэбнай мэтай). Перавязачная сястра. // Прызначаны для перавязак. Перавязачныя сродкі.

2. у знач. наз. перавя́зачная, ‑ай, ж. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, дзе перавязваюць раненых, хворых.

•••

Перавязачны пакет гл. пакет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмярза́цца, ‑аецца; зак.

Змерзціся, зацвярдзець ад марозу — пра ўсё, многае. — Дык вы, цётка Хіма, спячыце як найбольш хлеба.. і закапайце яго ў снег, а мы прыедзем уночы і забяром. — Дык ён жа там, дзеткі мае, пазмярзаецца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй. Пазямельная ўласнасць. Пазямельная рэнта. □ У рэвалюцыі .. змяшчаліся патрабаванне дабівацца зямлі без выкупу для мясцовага сялянства, .. забраць ад памешчыкаў і капіталістаў 700 млн. злотых пазямельнага падатку. Палуян.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадзе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Які не раздзелены на часткі. Непадзеленая маёмасць.

2. Які не мае водгуку, не сустракае спачування, падтрымкі, належнага разумення. Галя носіць сваю таямніцу, як незвычайны цяжар, як нявыказаную радасць і як непадзелены смутак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мыла (у 1 знач.), уласцівы яму. // У склад якога ўваходзіць мыла. Мыльны парашок. // Які ўтвараецца з распушчанага ў вадзе мыла. Мыльная пена.

2. Нацёрты мылам (у 1 знач.); намылены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)