заглядзе́нне, ‑я, н.

Разм. Пра што‑н. прыгожае, такое, чым можна залюбавацца. — Гэта вішні мае зацвілі. Ну, верыце, заглядзенне адно! Адцвілі, а завязі на кожнай галінцы, нібы каралі хто нанізаў. Жычка.

•••

На заглядзенне — так, што можна залюбавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казы (у 1 знач.), належыць ёй. Казінае малако. Казіная шкура. Казіныя сляды. // Зроблены са шкуры, шэрсці, малака казы. Казіны сыр.

•••

Казіная ножка гл. ножка.

Загнаць у казіны рог гл. загнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

актывацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да актывацыі.

•••

Актывацыйны аналіз — метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, заснаваны на вымярэнні энергіі выпрамянення радыеактыўных ядраў ізатопаў, якія ўтварыліся пад уздзеяннем патоку нейтронаў, зараджаных часціц (пратонаў і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.

2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берасця́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бяросты; зроблены з бяросты. Берасцяны кошык. Берасцяная труба. Берасцяны дзёгаць. □ Я хацеў табе сёння Ліст пісаць на кары берасцянай, Як пісалі калісьці Каханым сваім Палачане. Лойка.

•••

Берасцяныя граматы гл. грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папялі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае колер попелу. Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым. Хомчанка. Усе з пашанаю глянулі на гэтыя сціплыя, невысокія кусты, якія папялістым колерам сваіх лісточкаў крыху нагадвалі адзін з нашых вербалозаў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паразіта; які з’яўляецца паразітам (у 1 знач.); паразітычны. Паразітныя расліны.

2. Спец. Які ўзнікае як непажаданая з’ява. Паразітныя токі. // Які выконвае дапаможную функцыю. Паразітнае кола.

•••

Паразітныя грыбы гл. грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да калектыву, уласцівы яму; агульны, сумесны. Калектыўная гаспадарка. Калектыўнае жыццё. // Які ажыццяўляецца, выконваецца калектывам. Калектыўная праца. Калектыўнае кіраўніцтва. Калектыўны танец.

2. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне.

•••

Калектыўны дагавор гл. дагавор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кізі́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кізілу. Кізілавы ліст. Кізілавае дрэва. // Прыгатаваны з кізілу; з кізілам. Кізілавае варэнне. Кізілавы квас.

2. у знач. наз. кізі́лавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносіцца кізіл і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіта́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Кітая, кітайцаў, належыць ім. Кітайскія рабочыя. Кітайская мова.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Кітайская рыбка. Кітайская ружа.

•••

Кітайская грамата гл. грамата.

Кітайская сцяна гл. сцяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)