Лых — пра беганіну (мсцісл., Нар. лекс.), лы́хъць, лы́хтъць ’хадзіць’ (полац., там жа), лы́хаць ’шнырыць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да ла́хаць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямі́на ’бераст’ (лях., Сл. ПЗБ), брасл. лямовы ’ільмовы’ (там жа). Да ільма́ (гл.). Суфікс ‑іна са значэннем адзінкавасці (Бел. гр.₂, 1, 247).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мянтосіць ’мянціць’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. miętosić ’мяць, камячыць’ (Мацкевіч, там жа, 3, 105), але пры ад’ідэацыі мета, мянця ці мянташка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Мяточніца, меточніца ’маленькі шчупачок’ (Крыв.). Відаць, з ⁺менточніца. Параўн. там жа ментачка ’тс’. Да мен‑т‑ (рус. ментик, ментюк) < мень < прасл. тьпь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разважа́ць ’абмяркоўваць, узважваць усе аргументы за і супраць’ (Нас.), ’рассейваць трывогу, суцяшаць’ (Нас., Сержп.). Паводле Насовіча (там жа, 546), ад вага́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разлупа́шываць ’моцна раздзіраць’ (Юрч. СНЛ), разлупе́чываць ’тс’ (там жа). Утворана ад разлупі́ць ’раздзерці’ з дапамогай экспрэсіўных суфіксаў ‑ашы‑, ‑ечы‑. Гл. лупі́ць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размелькава́ць эмац. ’абдумаць’ (Юрч. СНЛ). Ад мелькаваць ’меркаваць’ (там жа) < меркава́ць (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-; пры гэтым адбылася мена р//л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́шка (rászka) ’птушка драч’ (Тур.). Магчыма, ад зафіксаванага там жа drászki, што можа паходзіць ад драч ’тс’ з адпадзеннем пачатковага д (d).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скны́га ‘дакучліва хныкаючы, плачучы’ (Пан. дыс.), скныгата́, скныго́цце ‘кволы, слабы чалавек’, скны́гаць ‘дакучліва хныкаць, пішчаць’ (там жа). Магчыма, ад кныкаць ‘перажываць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спро́нжка ‘спражка’ (Шат., Сцяшк., Жд. 1), спро́нжка, спро́ншка, спро́нчка (Сл. ПЗБ). З польск. sprzączka ‘тс’ (Сл. ПЗБ, там жа), sprzążka (Брукнер, 436).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)