збіць¹, саб’ю́, саб’е́ш, саб’е́; саб’ём, саб’яце́, саб’ю́ць; збіў, збіла; збі; збіты; зак.

1. каго-што. Прымусіць адваліцца, упасці, ударам зрушыць з месца.

З. з ног.

З. яблык з дрэва.

З. варожы самалёт.

2. што. Стаптаць, скрывіць.

З. абцасы.

3. каго (што). Моцна пабіць, знявечыць пабоямі.

З. да паўсмерці.

4. што. Знізіць, збавіць.

З. цану.

З. тэмпературу лякарствамі.

З. гонар.

5. перан., каго (што). Адхіліць ад правільнага шляху; заблытаць.

З. з дарогі.

З. з панталыку (выклікаць замяшанне, заблытаць). З. цяжкім пытаннем.

|| незак. збіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Прымусіць здрыгануцца, страсянуцца.

С. грушу.

Вецер скалануў дзверы.

Машыну скаланула на калдобіне (безас.).

2. што. Перамяшаць часцінкі вадкасці, страсянуўшы пасудзіну.

С. квас.

3. безас., каго-што. Перакрывіць, перасмыкнуць (пра сутаргавы рух).

Ад холаду яго скаланула.

4. перан., каго-што. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці, думкі); моцна ўзрушыць, усхваляваць.

Жаль скалануў сэрца маці.

5. перан., каго (што). Вымусіць каго-н. аддаць што-н. (разм.).

Калі скаланём, дык аддасць.

|| незак. скалана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі; -біты; зак.

1. што. Прымацаваць цвікамі.

П. маснічыну.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прыціснуць.

Траву прыбіла ліўнем да зямлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сунучы, штурхаючы, давесці куды-н.

Хваляй прыбіла лодку да берага.

4. каго. Моцна пабіць (разм.).

П. злодзея да паўсмерці.

|| незак. прыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. прыбіва́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прыбі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.

Калона вучняў расстроілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).

Цымбалы расстроіліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.

Гаспадарка расстроілася.

4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.

Здароўе расстроілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.

Вяселле расстроілася.

6. Засмуціцца, моцна загараваць.

Р. з-за сына.

|| незак. расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лупцава́ць, лупцова́ць ’біць, хвастаць’, ’стукаць, удараць па чым-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Шат., Касп., ТС), ’сцёбаць пугай, дубцом’ (КЭС, лаг.), лупцова́цца ’біцца, тузацца’ (ТС). Укр. лупцюва́ти, лупцева́ть ’тс’, уладз. ’знімаць скуру з жывёлы’, смал., тул. ’есці з вялікім апетытам’, варон. лупцеваться ’біцца’, разан. лупцевня́ ’бойка’. Паходзяць з ⁺лупсовать, пск., цвяр., тул., бран., валаг., перм., урал. лупсоватьмоцна біць, лупцаваць’, валаг. лупсоваться ’біцца’, а гэтыя — з ⁺лупсать, лупсить, пск., цвяр. лупси́тьмоцна каго-небудзь біць, адлупіць’, алан. ’шмат есці’, наўг. лупса́нить ’біць, хвастаць’. Апошнія з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. lupsė́ti, lapsė́ti ’біць, махаць крыламі’, ’жэстыкуляваць’, lupsénti, lapsénti ’лапчыва, прагна есці’, lùpsena ’біццё, пабоі’, а са значэннем ’здыхаць’ літ. lapsénti, відаць, звязана з зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць скуру’. Зяленін (РФВ, 54, 115) намагаецца растлумачыць паходжанне рус. лупси́ть ’біць’ з эст. lopsima ’біць’. Фасмер (2, 535) тлумачыць гэтыя дзеясловы як пашырэнне асновы дзеяслова лупи́ть. Сюды ж лупца́нка, лупцоўка ’лупцаваны’, лупцану́ць (Мат. Гом., ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат.; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́шацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Зачапіўшыся за што‑н., павісаць у паветры. Трэба назіраць і за тым, каб [дзеці] не чапляліся на хаду, не ўскаквалі, не саскаквалі, не вешаліся на парэнчах. Шынклер.

2. Вешаючыся, канчаць жыццё самагубствам.

3. Зал. да вешаць.

•••

Вешацца на шыю — а) кідацца ў абдымкі, моцна абнімаць каго‑н. (звычайна за шыю); б) настойліва дамагацца прыхільнасці, сімпатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зліпа́цца, ‑аецца; незак.

1. Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара. Чарнышэвіч.

2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. Колас. Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цяць, вытну, вытнеш, вытне; пр. выцяў, ‑цяла; заг. вытні; зак., каго-што.

Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь. Асіпенка. Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы. Шамякін. // Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., аднакр.

1. Разм. Усклікнуць «ах», выказваючы якое‑н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад. [Мікалай Іванавіч:] — Бываюць цікавыя сюжэтныя павароты ды такія нечаканыя, што ахнеш ад здзіўлення. Шахавец.

2. Разм. Выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г. д. Пакуль.. [Капейка] паспеў шыбануць за вугал хаты — граната ахнула!.. Брыль.

3. каго-што. Разм. Моцна выцяць. Ахнуць па галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)