Вінчэ́стэр, вінчэ́сцер ’тып паляўнічага ружжа’ (БРС, КТС). Укр. вінче́стер, рус. винчестер, польск. winchester. Назва паходзіць ад уласнага імя амерыканца A. O. Winchester, які сканструяваў ружжо ў 1865 г. У бел. мову лексема магла прыйсці з рус. або польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гале́та ’галета’ (БРС). Рус. гале́та, укр. гале́та. У бел. і ўкр. мовах гэта, відавочна, запазычанне з рус. мовы. Першакрыніцай з’яўляецца франц. galette, якое трапіла ў рус. мову ў сярэдзіне XIX ст. Гл. Фасмер, 1, 386; Шанскі, 1, Г, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́нар ’гонар’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. honor ’тс’ < лац. honor). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 84). Параўн. яшчэ рус. го́нор ’тс’ (XVII–XVIII стст.) < польск. < лац. (Фасмер, 1, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́гма ’догма’ (БРС). Рус. до́гма, укр. до́гма. У рус. мове запазычанне з лац. мовы (лац. dogma < грэч.) у XVII ст. Ст.-бел. догма (вядомае з слоўніка Бярынды, гл. Булыка, Запазыч.), паводле Булыкі (там жа), узята прама з грэч. δόγμα.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басма́ч, рус., укр. басма́ч. Запазычанне (праз рус. мову) з узб. мовы (у час грамадзянскай вайны): узб. басмачи (‑чи — агентыўны суфікс), да басма ’налёт’. Падрабязней гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 52; Супрун, УЗ Кирг.У, 3 (1957), 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бахча́. Рус. бахча́, бакча́, бакша́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур. bahçe, bahça ’сад’ < перс.; Бернекер, 39; Фасмер, 1, 111; Локач, 15). Іншая версія: запазычанне з крым.-тат. мовы (гл. Шанскі, 1, Б, 60–61, там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мгла, мг̌ла ’імжа’ (Бес., Яруш., Сл. ПЗБ), ’тое, што выходзіць з магілы і можа забіць чалавека на месцы’ (Федар. 1). Да імгла́ (гл.). Адсутнасць пратэтычнага і‑ і ‑г̌‑ пад уплывам польск. мовы. Больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1973, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мула́т ’патомак ад шлюбу белых і неграў’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з італ. mulatto ці ісп., партуг. mulato < ісп. mulo, ’мул’, г. зн. ’байструк’. Мяркуецца, што ў раманскіх мовах — з араб. muwallad ’нечыстакроўны араб’ (Фасмер, 3, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́мната ’пакой’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк.). Ст.-бел. комната, ковната ’пакой’ — запазычанне з польск. komnata, kownata ’тс’ (Булыка, Запазыч., 164). Параўн. укр. кімната, рус. комната. Для сучаснай беларускай мовы неабходна мець на ўвазе другаснае запазычанне праз рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́ўка 1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).
Ко́ўка 2 ’доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúoka ’дубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)