Басма́ч, рус., укр. басма́ч. Запазычанне (праз рус. мову) з узб. мовы (у час грамадзянскай вайны): узб. басмачи (‑чи — агентыўны суфікс), да басма ’налёт’. Падрабязней гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 52; Супрун, УЗ Кирг.У, 3 (1957), 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)