*Вароваць, варовать ’абумоўліваць’ (Гарб.). Ст.-бел. варовати (Булыка, Запазыч.). З польск. warować (Булыка, там жа), а гэта з ням. währen (гл. Брукнер, 601). Гл. вараваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэмза ’разява, няўклюда, нязграбны’ (шальч., Сл. ПЗБ; сувалк., КЭС). Балтызм, параўн. літ. lémza ’павольны, вялы, маўклівы чалавек, цяльпук’. Гэтак жа Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 700).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ўза ’прылада, да якой прымацоўваюць воск у вуллі’ (Некр.), ’вашчына’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вуллі’ (Сл. ПЗБ), таксама наўе ’тс’ (там жа). Гл. навуза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камаса́цыя ’ліквідацыя цераспалосіцы, узбуйненне дробных зямельных надзелаў’ (ТСБМ; мядз. Жыв. сл.), каміса́цыя ’хутарызацыя’ (Сцяшк.), камасава́цца ’рассяляцца на хутары (там жа). З польск. komasacja, komasować ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махля́к ’намоклыя дровы’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), з літ. maklė́kas ’вымаклае палена’. Аб пераходзе к > х гл. Карскі, 1, 373.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́нкі ’распуснікі’ (віл., LKK, 16). Балтызм. Параўн. літ. mánka, усх.-літ. mùnka ’распусніца’, якія з mankýti ’мяць, ціснуць’ (Грынавяцкене, там жа, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мык у фразе мык а мык! — ’частае хаджэнне, рух, кіданне’ (Гарэц.), Уявіцца і так жа раптоўна знікнуць’ (Нас.). Да мыкаць 2 (гл.). Гл. таксама мызь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Купа́ва ’гарлачык, Nymphaea alba L.’ (Мат. Гом.). «У купаве етай ат трахомы, ат залатухі купаюць» (там жа, IV, 267). Балоцістая расліна. Параўн. купіна 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кя́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kiáuk čioti ’гучна крычаць, тонкім голасам крычаць’ (Там жа, 2, 598), ’мяўкаць’ (Нар. лекс.). Балтызм пад уплывам мяўкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пако́ша ’скошаная сенажаць’ (ТСБМ, Янк. 2). Укр. поко́шинка ’тс’. Ад пакос < пакасіць < касіць (гл.) з суф. ‑ja або ад дзеяслова пакасіць з тым жа суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)