шэ́ршань, ‑шня, м.
Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам, мае жоўтую афарбоўку з чырвона-рудым адценнем. Я разварушыў палкаю ў дупле шэршняў, і яны мяне так зджгалі, што я ледзьве даплёўся да хаты. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэры́ф 1, ‑а, м.
Службовая асоба ў графствах Англіі, у ЗША і Ірландыі, якая мае адміністрацыйныя і судовыя паўнамоцтвы.
[Англ. sheriff.]
шэры́ф 2, ‑а, м.
Ганаровае званне мусульманіна, які быццам бы вядзе сваё паходжанне ад Магамета.
[Арабск. sâfīf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
язы́чніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да язычніцтва, язычнікаў, належыць ім. Язычніцкая рэлігія. Язычніцкае свята. Язычніцкае капішча. □ Найбольш старажытныя купальскія песні, відаць, тыя, што ў паэтычных вобразах данеслі да нас водгукі язычніцкіх вераванняў. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
якабі́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Гіст. Які мае адносіны да якабінца (у 1 знач.), якабінства (у 1 знач.). Якабінская дыктатура.
2. Уст. Рэвалюцыйных вальнадумны.
•••
Якабінскі клуб — палітычная арганізацыя перыяду французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да культуры (у 1, 2 і 3 знач.). Культурныя сувязі паміж народамі. Культурны ўзровень насельніцтва.
2. Які стаіць на высокім узроўні культуры. Культурнае асяроддзе. Культурная гаспадарка. // Які мае пэўныя навыкі паводзін у грамадстве. Культурны чалавек. Культурны чытач.
3. Тое, што і культурна-асветны. Весці культурную работу.
4. Які разводзіцца, вырошчваецца (пра расліны); проціл. дзікі, дзікарослы. Культурныя ягады. Культурныя віды злакавых раслін. // Які апрацоўваецца (пра глебу, зямлю). Культурны луг.
•••
Культурны слой зямлі гл. слой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліставы́ 1, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да ліста 1; у лістах. Ліставая салата. □ [Марцін] ачышчаў стол ад свайго тытуню, і крышанага і ліставога. Чорны. // Які мае лісце, пакрыты лісцем; лісцевы. Сасновы бор чаргуецца з дубровай, з бярозавым гаем, з грабавым лесам, з ліставымі змешанымі пералескамі. В. Вольскі. Лес, трыумфуючы па-свойму, Прыходу юных рады быў: Шумеў галлём узнёсла хвойны, А ліставы ў далоні біў. Калачынскі.
ліставы́ 2, ‑ая, ‑ое.
Зроблены ў выглядзе ліста 2 (у 1 знач.). Ліставое жалеза. Ліставая сталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стратэгі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які задавальняе патрабаванні стратэгіі, важны для ажыццяўлення асноўных ваенных задач. Стратэгічнае будаўніцтва. Стратэгічны пункт. Стратэгічныя рэзервы. // Які мае адносіны да дзеяння буйных воінскіх злучэнняў або ўсёй арміі. Стратэгічны фронт. Стратэгічная авіяцыя. Стратэгічны тыл.
2. Які мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй. Стратэгічныя планы. □ Хітры Пацяроб і ў гэты раз паказаў у поўным бляску свае стратэгічныя здольнасці. Зарэцкі.
3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім‑н. этапе. Стратэгічны план партыі.
•••
Стратэгічная сыравіна гл. сыравіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цукро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цукру, з’яўляецца цукрам. Цукровая пудра. // Прыгатаваны з цукру або з цукрам. Цукровы сіроп. Цукровае пячэнне. // Які мае адносіны да вытворчасці цукру. Цукровая прамысловасць. Цукровы завод.
2. Які змяшчае ў сабе цукар; які выкарыстоўваецца для атрымання цукру. Цукровы гарох. Цукровая кукуруза.
3. перан. Які прыносіць асалоду, вельмі прыемны; залішне далікатны, саладжавы. — Эт, — кажа Лявоніха цукровым голасам, — жыву-гадуюся. Бядуля.
•••
Цукровая хвароба гл. хвароба.
Цукровы дыябет гл. дыябет.
Цукровы трыснёг гл. трыснёг.
Цукровыя буракі гл. буракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медна...
Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: а) які мае адносіны да апрацоўкі медзі, напрыклад: медналіцейны, меднапракатны; б) у склад якога ўваходзіць медзь, напрыклад: меднааміячны, меднарудны; в) падобны чым‑н. на медзь, напрыклад: меднабароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжрадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да міжрадкоўя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадковая праполка.
2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту. // перан. Звязаны з чытаннем паміж радкоў; патаемны. Міжрадковы сэнс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)