паваро́чацца 1, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Вярнуцца, прыйсці, прыехаць назад — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [сяляне] паварочаліся адвячоркам, .. а некаторыя дык і зусім на змярканні. Крапіва.
паваро́чацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Варочацца з боку на бок некаторы час.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абярнуцца, упасці, пападаць — пра ўсё, многае. Усе збанкі паварочаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўздзі́ў, прысл. і прыназ.
1. прысл. На дзіва; надзвычайна. Трава.. [на лузе] была балотная, наўздзіў рослая, густая. Сачанка. Раніца настала наўздзіў спакойная і прыгожая. Дуброўскі. Адзенне на ўсіх [людзях] было наўздзіў абшарпанае, заношанае. Лынькоў.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўздзіў» выражае аб’ектныя адносіны: на дзіва каму‑, чаму‑н. Бацька.. зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
Тое, што і абедаць; есці полудзень. [Сяргей] успомніў, што сёння наспех снедаў і зусім не палуднаваў. Адамчык. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі каля камбайна плашч, злазіў на сядзенне і дастаў клуначак з харчамі. Мы селі палуднаваць. Хадкевіч. // Есці паміж абедам і вячэрай. Тут вячэраюць, а мы яшчэ не палуднавалі. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Школьны вучнёўскі стол, злучаны ніжняй часткай з лаўкай. Хваля гэтага заціхання паволі праходзіць па ўсёй школе і, нарэшце, зусім глухне на задніх партах. Колас. Змітрок азірнуўся і ўбачыў Пятра, рабога Петрака, з якім тры гады сядзеў на адной парце. Ваданосаў.
•••
Са школьнай парты — з часоў вучобы ў школе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Разумець, разбірацца, кеміць. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў, дый каб петрыў хоць што-кольвечы ў хваробах, хіба займаўся б глупствам. Сачанка. [Дземідзенка:] — Можа твая маладая галава лепш за нашыя петрыць. Асіпенка. Ён, Барашкін, не петрыў зусім нічога ў сталеплавільнай справе, калі прыйшоў у цэх. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́руч, прысл.
Побач, поплеч. Старэнькая бабулька, што сядзела поруч з Рыгорам, суцешна паглядала на іх. Гартны. Поруч з яго [Рашчынскага] сталом стаяў стол стыль-рэдактара Івана Курбана. Сабаленка. // Каля (каго‑, чаго‑н.), недалёка, паблізу, блізка. Жанчына палола грады, а Святланка сядзела поруч. Даніленка. На гэту спробу недзе зусім поруч адгукаецца тоненькім голасам другая птушка. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэйс, ‑а, м.
Паездка на якім‑н. транспарце па пэўным маршруце. Хутка вернецца машына І ў наступны пойдзе рэйс. Броўка. Рэйс выпаў далёкі, потым яшчэ пагрузка на месцы зацягнулася, дык [Якаў] вярнуўся дадому ўжо зусім позна. Кулакоўскі. Цяпер наперадзе толькі дарога, доўгая дарога, шмат гадзін ехаць. Міхась добра ведае, што такое дальнія рэйсы. Б. Стральцоў.
[Ад ням. Reise — паездка, падарожжа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмначы, прысл.
Разм. Цёмнай парой; зацемна. [Юрка] выйшаў з дому цёмначы, яшчэ над лесам стаяла ноч. Чарнышэвіч. — А звычайна калі ён [Мішэль] прыходзіў? — Як вячэрняя паверка канчаецца. Каб паспець і ў мяне пабыць, і яшчэ цёмначы назад, у лагер вярнуцца... Сачанка. // У цемнаце. — Завод вунь там, зусім блізка ад шашы. — Цёмначы не заўважыў, — сумеўшыся, апраўдваўся хлапец. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цэнзуры (у 2, 3 знач.). Цэнзурны нагляд. □ 80‑я гады мінулага стагоддзя былі гадамі жорсткай рэакцыі і лютых цэнзурных ганенняў. «Полымя».
2. Які адпавядае патрабаванням цэнзуры (у 2 знач.). Цэнзурныя матэрыялы. // Прыстойны. А ў другім канцы вуліцы два хлапецкія галасы «гарланілі» не зусім цэнзурныя прыпеўкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́дзіцца несов.
1. (идти на лад) ла́диться;
спра́ва ў яго́ зусі́м не л. — де́ло у него́ совсе́м не ла́дится;
2. (обычно в сочет. с инф. ле́гчы, се́сці и т.п.) намерева́ться, устра́иваться, норови́ть;
3. страд. починя́ться, исправля́ться, ла́диться; настра́иваться; затева́ться; см. ла́дзіць 2-4
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)