пить несов., в разн. знач. піць;
пить ко́фе піць ка́ву;
пить за что-л., за кого́-л. піць за што-не́будзь, за каго́-не́будзь;
◊
пить го́рькую (мёртвую) піць без про́сыпу (запо́ем);
как пить дать як піць даць;
пить (на) брудерша́фт піць (на) брударша́фт;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Ка́лінь, ко́лінь ’калі-небудзь’ (пін., Нар. лекс.). Прыклад мадэлі, рэпрэзентаванай такімі ўтварэннямі ў гаворцы, як дэнь ’дзе-небудзь’, хтонь ’хто-небудзь’, кудань ’куды-небудзь’, шчонь ’што-небудзь’. У рус. гаворках адзначаны ўтварэнні тыпу коли не, колино, якія адлюстроўваюць іншы тып утварэння і па значэнню не супадаюць з бел. прыкладам. Магчыма, аб такой самай рэдукцыі другога слова (якое ўспрымаецца як складанае з істотна рознымі па функцыі часткамі?) сведчыць і адзначанае на іншай тэрыторыі каліль, коліль. Ізаляванасць гэтых форм дазваляе меркаваць, што яны другасныя і паходзяць ад колінь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Прыносіць шкоду 1 (у 1 знач.), наносіць урон, страту. [Слаўка:] — Мы павінны прыстасавацца да новых умоў і як мага больш шкодзіць ворагу. Новікаў. Але на практыцы выходзіць, Што і цялятам часта шкодзіць Залішне многа малака. Крапіва. // Перашкаджаць, замінаць. Хацеў садоўнік што-небудзь зманіць, які-небудзь незвычайны камплімент чалавеку сказаць, — не выйшла. Слоў не знайшлося, і шкодзіла пачуццё няёмкасці, якога ён даўно не адчуваў. Лось.
•••
Не шкодзіць (не шкодзіла б) каму з інф. — патрэбна, неабходна; нядрэнна б зрабіць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праклі́мкаць ’пражыць як-небудзь’ (Мат. Гом.). Экспрэсіўны прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад клімкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пусцяко́віна, ‑ы, ж.
1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Так-ся́к ’нейкім чынам’, ’абы-як’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Арх. Вяр.), ’як-небудзь’ (ТС). Спалучэнне так (гл.) з сяк 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скна́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Надзвычай скупы чалавек. [Патржанецкі:] — А Сорка яго, выбачайце, такая скнара... Над кожным кавалкам дрыжыць. Чарнышэвіч. [Грышка:] — Нельга быць такім скнарам, як твой бацька. Ён табе шкадуе кавалка хлеба, а не тое, што каму-небудзь. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ся́бра, ‑а, м.
Тое, што і сябар. Прыпомнілася Андрэю Строніну, як .. адзін яго блізкі сябра запытаў: — Ці бачыш ты перад сабою калі што-небудзь для сябе светлае ў жыцці? Чорны. Французскі сябра скажа мне: — Глядзі ж На слаўны горад першых камунараў, На песенны і вогненны Парыж! А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́машні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які знаходзіцца, ёсць там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка. У тамашніх следчых была думка шукаць грабежнікаў дзе-небудзь пад Двума Хатамі. Чорны. Як жа буду я спаць, Калі квецень духмяную, белую, На букеты ламаць Хлопцам тамашнім можна насмелую! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Угледзець, убачыць. Ступіўшы колькі крокаў па вуліцы, Лабановіч згледзеў так добра знаёмую постаць Ядвісі. Колас. // Упільнаваць каго‑н., дагледзець за кім‑н. Дзяцей многа, за ўсімі не згледзіш. // Заўважыць што‑н. [Андрыян Цітавіч] і не згледзеў, як мінула яшчэ пяць год. Марціновіч. Яшчэ лепш раскласці агеньчык дзе-небудзь у зацішку, засыпаць у прысак бульбу — і не згледзіш, як дзень пройдзе. С. Александровіч.
•••
Вокам не згледзець — а) цяжка ўбачыць, не разабраць; б) хутка, імгненна.
Як вокам згледзець — тое, што і як вокам ахапіць (гл. ахапіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)