скнара, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Надзвычай скупы чалавек. [Патржанецкі:] — А Сорка яго, выбачайце, такая скнара... Над кожным кавалкам дрыжыць. Чарнышэвіч. [Грышка:] — Нельга быць такім скнарам, як твой бацька. Ён табе шкадуе кавалка хлеба, а не тое, што каму-небудзь. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)