стры́гчы, стрыгу, стрыжэш, стрыжэ; стрыжом, стрыжаце, стрыгуць; пр. стрыг, ‑ла; незак., каго-што.

1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. □ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка. Бажко. // Зразаць, падразаць каму‑н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ... Якімовіч. // Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны. Грачанікаў. // Спец. Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.

2. Падразаць валасы якім‑н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.

•••

Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго‑н., кідаць позіркі на каго‑н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой. Дуброўскі.

Стрыгчы вушамі — паводзячы вушамі, прыслухоўвацца (пра коней, зайцаў).

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх‑н. адносінах, падганяць пад адно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касмы́ль ’пасма’ (Касп., БРС); ’касматы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2). Параўн. рус. дыял. космы́ль ’доўгія раскудлачаныя валасы’, ’нячэсаная галава’. Вытворнае (суфіксам ‑ylь) ад прасл. *kosmъ, *kosma ’волас, валасы’, ’колер шэрсці жывёлы’, ’шэрсць’ і г. д. Здаецца, тып *kosmylъ з’яўляецца славянскім дыялектным утварэннем (бел.-рус. гаворкі) позняга часу (у Трубачова, Эт. сл., 11, 145–147, у іншых мовах не адзначаецца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ускалма́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ускалмаціць.

2. у знач. прым. Растрапаны, непрычасаны (пра валасы, шэрсць). Дзядзька Міша, праходзячы міма, пагладзіць ускалмачаныя валасы хлапчука і з усмешкай запытае: «Ну, як справы, Алік?» Хадкевіч. // З непрычасанымі, растрапанымі валасамі, шэрсцю. Пятро пазіраў на дзверы хаты. Нарэшце яны расчыніліся, паказалася ўскалмачаная галава без кепкі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ўсць, по́ўсь, по́ўсьтьшэрсць’, ’падшэрстак’, ’пыл, валаконцы, якія збіраюцца пад кроснамі або пры апрацоўцы нітак ці кужалю’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Уладз., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), ’асцюкі ў коласе’ (пух., асіп., ЛА, 2), ’шэрсць, якая вылазіць з жывёлы’ (Шат.), ’футра’ (смарг., Сл. ПЗБ), по́высць ’воўна’ (Мат. Маг.), укр. повсть ’лямец’, рус. дыял. полсть ’лямцавая посцілка’, ’полка’, полсти́на ’лямец’, ст.-рус. пълсть ’лямец, дыван з лямцу’, польск. pilść, чэш. plst ’лямец, фетр’, в.-луж., н.-луж. pjelsć, славац. plsť, славен. pȏlst, серб.-харв. пу̏ст ’лямец’, балг. плъст, макед. pólst ’тс’ (Lex. mac. du XVI‑e siecle). Да прасл. *pьlstь, роднаснага ст.-в.-ням. filz ’воўна’, англ.-сакс. felt, швед., дац. filt, лац. pilleus, pilleum ’лямцавы капялюш’, грэч. πῖλος ’лямец’, што ўзыходзяць да і.-е. *piles‑ ’волас’ (БЕР 5, 372; Скок, 3, 81–82; Фасмер, 3, 318; Шустар-Шэўц, 2, 1078; Сной₂, 542).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адліва́ць

I несов. (выливать часть жидкости из чего-л.) отлива́ть

II несов. (изготовлять литьём) отлива́ть;

а. ку́лі — отлива́ть пу́ли

III несов. (иметь какой-л. оттенок) отлива́ть;

шэрсцьа́ла срэ́брам — шерсть отлива́ла серебро́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ваўня́нка ’грыб ваўнянка’ (БРС, Нас., Касп., Сцяшк. МГ), вавня́нка, вовня́нка ’вельмі горкі грыб (Lactaria necator)’ (Лысенка, ССП); пераносна ’чалавек з дрэнным характарам’. У грыба Agaricus torminosus шляпка пакрыта валаскамі. Таму ў слав. мовах яго называюць ’шарсцяным’, у прыватнасці вытворнымі словамі ад *vьlnaшэрсць’. Параўн. рус. волнушка, волняшка, укр. вовнянка, польск. wełnianka, ст.-чэш. vlněnka і да т. п. Падрабязна з аглядам літ-ры Мяркулава Очерки, 172–173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баво́ўнаКасп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўнашэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

счаса́ць 1, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.

1. Зняць часаннем; вычасаць. Счасаць пух з труса.

2. Апрацаваць. ачысціць часаннем (лён, шэрсць і пад.). Счасаць воўну.

счаса́ць 2, счашу, счэшаш, счэша; зак., што.

1. Зняць часаннем верхні слой чаго‑н. ці шурпатасць. Счасаць кару з бервяна. // Апрацаваць што‑н. часаннем. Счасаць няроўнае месца дошкі.

2. Зрасходаваць пры часанні. Счасаць паляна на стружкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лезці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

1. Выбрацца паўзком; выйсці, чапляючыся за што‑н. рукамі; выйсці адкуль‑н., прыклаўшы намаганні. Вылезці з глыбокага рова. Вылезці з кабінкі. Вылезці з-за стала. // Разм. Выйсці адкуль‑н. наогул. Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводзіць віхор; Зоркі не свецяць і сонца не грэе, Аж вылезці страшна і глянуць на двор. Купала.

2. перан. Разм. З вялікімі намаганнямі пазбавіцца ад чаго‑н. Вылезці з галечы.

3. Выступіць, паказацца адкуль‑н.; выбіцца; прабіцца. Вылезлі спружыны з канапы. Косы вылезлі з-пад хусткі. Вылезла маладая траўка. // перан. Разм. Знешне праявіцца. Вылезла хцівасць наверх.

4. Выпасці (пра валасы, шэрсць); выліняць. Вылезла шэрсць.

•••

Бокам вылезці (выйсці); вомегам вылезці (выйсці) — не прайсці дарэмна для каго‑н.; адплаціцца. [Аўгіня:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. А гэта багацце мне вылезла бокам і атруціла мне жыццё. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руно́1шэрсць авечкі’ (ТСБМ), ’воўна з адной авечкі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’воўна з ягнят і маладых авечак’ (малар., Сл. Брэс.), ’неразабраная воўна з авечкі’, ’пух у качкі’ (ТС), ру́нашэрсць’ (Касп.), ’воўна з адной авечкі’, ’скрутак воўны’ (Сл. ПЗБ, Нас.), ст.-бел. руно ’адзінка колькасці воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ру́но, рус. руно́, польск. runo, чэш. rouno, славац. rúno, славен. rúno, серб.-харв. ру́но, балг. ру́но, макед. руно, ст.-слав. руно. Прасл. *runo [< *rou̯‑no] ’воўна на целе авечкі; скура авечкі з воўнай’ — вытворнае з суфіксам ‑no ад таго ж кораня, што і рваць < прасл. *rъvati з карнявым вакалізмам, як у літ. ráuti ’рваць, вырываць, скубці’, лат. raût ’вырываць, дзерці’. Прасл. *runo першасна — ’тое, што вырвана, выскубана’ > ’воўна, выскубаная з авечкі’, бо калісьці воўну бралі, выскубаючы яе з авечкі. Параўн. лац. vellus ’авечая воўна’ ад vellō ’рву, вырываю, скубу’ (Борысь, 527–528; Міклашыч, 284; ESJSt, 13, 783; Глухак, 534).

Руно́2 ’густая рунь’ (ТС), ру́на (ру́но) ’пушыстая зелень на засеяным полі’ (Нас.), укр. ру́но ’усходы’, рус. руно́ ’пучок хмелю з карэннаму. Гл. рунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)