вы́лезці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
1. Выбрацца паўзком; выйсці, чапляючыся за што‑н. рукамі; выйсці адкуль‑н., прыклаўшы намаганні. Вылезці з глыбокага рова. Вылезці з кабінкі. Вылезці з-за стала. // Разм. Выйсці адкуль‑н. наогул. Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводзіць віхор; Зоркі не свецяць і сонца не грэе, Аж вылезці страшна і глянуць на двор. Купала.
2. перан. Разм. З вялікімі намаганнямі пазбавіцца ад чаго‑н. Вылезці з галечы.
3. Выступіць, паказацца адкуль‑н.; выбіцца; прабіцца. Вылезлі спружыны з канапы. Косы вылезлі з-пад хусткі. Вылезла маладая траўка. // перан. Разм. Знешне праявіцца. Вылезла хцівасць наверх.
4. Выпасці (пра валасы, шэрсць); выліняць. Вылезла шэрсць.
•••
Бокам вылезці (выйсці); вомегам вылезці (выйсці) — не прайсці дарэмна для каго‑н.; адплаціцца. [Аўгіня:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. А гэта багацце мне вылезла бокам і атруціла мне жыццё. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)