Бадзыго́н1 ’ежа з дранай бульбы, запечанай у чыгуне’ (Вешт.). Параўн. укр. (валын.) бадзьоні ’тс’ (Казачук, Бел.-укр. ізал., 32), бадзі ’від ежы з дранай бульбы, мукі, алею або сала, якая запякаецца і падаецца цёплай’ (Яварніцкі, Словник). Слова няяснае. Магчыма, запазычанне (адкуль?). Параўн. укр. бандз ’бульба’, будз ’высушаны тварог’, бундз ’авечы тварог; вялікі кусок авечага сыру’ (якое, відаць, мае рум. сувязі; да рум. слова bulz ’кусок мамалыгі з брынзай’, параўн. Губшмід, Schläuche, 25–27).

Бадзыго́н2штосьці грувасткае, вялізнае’ (Клім.). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне бадзыго́н1 (гл.): ’ежа, бабка, запечаная ў чыгуне (ежа няпэўнай формы, вялікая бабка)’ → ’штосьці няпэўнае, вялікае’ (параўн. розныя значэнні слоў ба́ба, ба́бка, якія азначаюць і ’ежу з бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сярдзі́та, прысл.

1. З гневам, злосцю. Стары .. сярдзіта зашыпеў на баб, разагнаў іх усіх у розныя бакі. Шамякін. Сярдзіта апусціўшыся на лаўку, дзядзька зноў разгарнуў газету. Каршукоў. // перан. Страшна, жахліва. Цісне хмара, хмара-цемра, Гром гудзе сярдзіта. Колас. Пад зарывам шастаў сярдзіта Галінамі чорнымі лес. Калачынскі.

2. перан. Разм. Моцна, балюча. Штосьці вострымі малаточкамі сярдзіта стукала па вісках. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаме́н ’бязмен’ (Бяльк.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё тут адбылася кантамінацыя лексемы бязме́н ’бязмен’ (гл.) з нейкім іншым словам: з якім, сказаць цяжка (магчыма, можна думаць пра абме́н ці штосьці падобнае). Ва ўсякім выпадку па адзінкавай назве нельга меркаваць аб яе этымалогіі, пакуль не знойдзецца новы параўнальны матэрыял.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčatiштосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́дыя, ‑і, ж.

1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор. У гэты перыяд нашага сумеснага жыцця ўзнікла думка паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай пародыі. Хведаровіч.

2. перан. Знешняе, няўдалае перайманне чаго‑н., скажонае падабенства да чаго‑н. А боты штосьці не ішлі, Пакупнікі іх абміналі... Па-першае, шалёная цана, А па-другое, не абутак, а пародыя адна. Валасевіч.

[Грэч. parödia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заікну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Гаворачы, раптоўна спыніцца, запнуцца на паўслове. — Але ж мы... — Вера заікнулася, не ведаючы, што сказаць далей. Асіпенка.

2. Зрабіць спробу загаварыць пра што‑н., намякнуць на што‑н. Кухта заікнуўся штосьці сказаць, але Рэйзе асек яго. Мележ. Калі вясной .. [Горбікаў] заікнуўся, што няма чым сеяць агарод, Гаўрыла Галаўнёў даў яму мяшок насеннай бульбы. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Булдава́ ’булава’, булдаве́шка (Бяльк., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. булдавёха ’вялікі абрубак дрэва’, булда́вка *’вялікая палка (пастуха)’. Бясспрэчна, кантамінацыя двух асноў: балд‑а́ і бул‑ава́. Гэта кантамінаваная новая аснова булд- дае шмат іншых вытворных са значэннем ’штосьці круглае, вялікае, пузатае і да т. п.’ Параўн., напр., назвы раслін на булд-. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гры́мнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. З грукатам упасці, паваліцца. І раптам — гром скалануў паветра: збіты «месер» грымнуўся побач. Якімовіч. Патапчык спыніўся, выхапіў з кішэні рэвальвер і, не цэлячыся, стрэліў. Конь з ходу грымнуўся на зямлю. Чарнышэвіч.

2. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. Валодзька з размаху грымнуўся аб ганак, моцна збіўшы калена. Гамолка. Алік за штосьці зачапіўся і грымнуўся спіною аб зямлю. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасабо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм.

1. Скрывіцца, пахіліцца набок. На двары ўсё раскідана абы-як, вароты ў хлеў скасабочыліся, вісяць на адной пятлі. Мележ. Ах, што гэта была за хатка! Маленькая, нізенькая, вуглы пакалоліся, пагнілі і скасабочыліся. Сачанка.

2. Скрывіцца; прыняць косае становішча, зрабіцца касабокім. Адно плячо скасабочылася, нібы .. [Вітушка] штосьці падпіраў. Беразняк. Пан Булыга, нагойсаўшыся за быком, скасабочыўся на тахце, безуважліва азіраецца па хаце. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)