нацяжны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які надзяваецца шляхам нацягвання, нацяжкі. Нацяжная шына. // Які служыць, прыстасаваны для нацягвання. Нацяжны шкіў. Нацяжны канат.
2. Такі, які дзейнічае пры нацягванні, нацяжцы. Дэсантнікі на другім канцы, дзе меркаваўся хвост эшалона, прыстасоўвалі нацяжную міну. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пялёстак ’асобны лісток з вяночка кветкі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.), мн. л. пялёсткі перан. ’губы’: пялёсткі развесіць іран. ’ныць, румзаць’ (Даніл. Сл.). Няясна. Магчыма, метатэза з рус. лепесто́к ’асобны лісток з вяночка кветкі’; аднак не выключана сувязь з пе́лесць ’вуха (канец) у ночвах або карыце; пласт’ (Нас.), з унутранай формай ’пластоў перыферыйная плоская частка прадмета’, сюды ж, магчыма, польск. мазав. pieleść ’хвост бабра’ (1472), якое Банькоўскі (2, 551) ідэнтыфікуе з бел. пелесць (пра “хвост” ночваў) і чэш. дыял. pelest (пра “хвост” ложка, печы, карыта), якія разглядаюцца як “рэліктавыя” словы няяснага паходжання (гл. таксама Махэк₂, 443). Борысь (SFPS, 23, 106) з далучэннем паўднёваславянскіх фактаў, параўн. балг. радопск. пе́лест, пелестьо́ ’выступаючая частка хаты, дзе сушаць адзенне, плады і інш.’ рэканструюе *pelestъ, *pelʼustь ’канец, край чаго-небудзь’, якое абагульняецца як ’выступаючая ці прыпаднятая частка чаго-небудзь’ (БЕР, 5, 139). Параўн. і пе́лясць ’біла ложка’ (Сцяшк. Сл.), пе́лішчы (piéliščy) ’папярочныя канцы начовак, карытаў і чаўноў’, пе́люшцы ’закраіны ў начоўках’ (ТСБМ, Варл.). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1991–1993, 32–45. Гл. пялюстка, пелюсць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.
2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счэп, ‑а, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.
2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счэпліваюць што‑н. Вагонныя счэпы.
3. Група з некалькіх счэпленых сельскагаспадарчых прылад, машын і пад. Трактар ішоў павольна, за счэпам культыватараў цягнуўся доўгі хвост жаўтавата-шэрага пылу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укараці́цца, ‑роціцца; зак.
1. Зрабіцца карацейшым, меншым па даўжыні, працягласці. Кажуць людзі, што калісьці хвост у зайца быў пушысцей і даўжэй, чым у лісіцы. Як ён мог укараціцца, стаць такім, што смеху варты? Дубоўка.
2. Стаць менш працяглым у часе. Дні ўкараніліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падця́ць, падатну, падатнеш, падатне; падатнём, падатняце; зак., што.
Разм.
1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца. Сачанка. Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар. Якімовіч. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся... Курто.
2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань. Бічэль-Загнетава.
•••
Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́сцік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да хвост (у 1–8 знач.).
•••
З хвосцікам — з лішкам, з невялікім дабаўленнем. Гадоў.. [Арцёму] было дваццаць з хвосцікам, а ці доўгі быў гэты хвосцік, ён, пэўна, і сам не ведаў. Машара.
Мышыны хвосцік — пра вельмі тонкую касу з рэдкіх валасоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каса́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Народная назва вясковай ластаўкі. У вясковай ластаўкі, касаткі, хвост мае форму доўгіх вілачак з вострымі канцамі. В. Вольскі.
каса́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селядцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да селядца, селядцоў. Селядцовы хвост. // Прызначаны для селядцоў. Селядцовая бочка. // Звязаны з промыслам і апрацоўкай селядцоў. Селядцовы промысел.
2. у знач. наз. селядцо́выя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца селядцы, кількі і пад. Ёсць гіганты сярод селядцовых. Гэта атлантычны тарпун. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
труба́ ж., в разн. знач. труба́;
водаправо́дная т. — водопрово́дная труба́;
ігра́ць на ~бе́ — игра́ть на трубе́;
○ фало́піева т. — анат. фалло́пиева труба́;
◊ іерыхо́нская т. — иерихо́нская труба́;
вы́лецець у ~бу́ — вы́лететь в трубу́;
хвост ~бо́й — хвост трубо́й;
прайсці́ аго́нь, ваду́ і ме́дныя ~бы — пройти́ ого́нь, во́ду и ме́дные тру́бы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)