каса́тка ​1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Народная назва вясковай ластаўкі. У вясковай ластаўкі, касаткі, хвост мае форму доўгіх вілачак з вострымі канцамі. В. Вольскі.

каса́тка ​2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)