пацые́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца.

Прыняць пацыентаў.

|| ж. пацые́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Спецыяльная палка з папярочынамі ўверсе і пасярэдзіне, на якую апіраецца хворы на ногі.

Асцярожна крочыў на мыліцах салдат.

|| прым. мы́лічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дызентэры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дызентэрыі. Дызентэрыйны хворы. Дызентэрыйная палачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меланхо́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, хворы на меланхолію, схільны да суму, нуды.

2. Чалавек з меланхалічным тэмпераментам.

|| ж. меланхалі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туберкулёзнік, ‑а, м.

Разм.

1. Чалавек, хворы туберкулёзам.

2. Спецыяліст па лячэнню туберкулёзу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’я́т, -а, М -р’я́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Псіхічна хворы чалавек.

2. Пра таго, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак (лаянк.).

|| ж. вар’я́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храні́чны, -ая, -ае.

1. Пра хваробу: які працягваецца доўгі час, пастаянны.

Х. бранхіт.

2. Які працяглы час хварэе на пэўную хваробу.

Х. хворы.

3. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны.

Хранічнае недасыпанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амбулато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да амбулаторыі. Амбулаторны прыём. Амбулаторны ўрач. Амбулаторны хворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коснаязы́кі, ‑ая, ‑ае.

Хворы на коснаязыкасць; з коснаязыкасцю. // Невыразны, незразумелы (пра мову). Коснаязыкая мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Абазвацца енкам.

Хворы праенчыў.

2. што і без дап. Сказаць з енкам.

Піць! — праенчыў ранены.

3. Правесці які-н. час у енках.

Увесь вечар праенчыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)