фабрыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Уладальнік фабрыкі.

2. перан. Той, хто фабрыкуе (у 2 знач.) што-н. (неадабр.).

Фабрыканты няпраўды.

|| ж. фабрыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. фабрыка́нцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъуладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасэсар ’арандатар’ (Шат.), ст.-бел. посесоръ, поссессоръуладальнік, арандатар’ (1598 г.) запазычаны са ст.-польск. posesor ’тс’, якое з лац. possessor ’тс’ (Булыка, Запазыч., 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мільяне́р, ‑а, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільён, мільёны (якіх‑н. грашовых адзінак). У гасцініцы «Анфа» спыняюцца замежныя мільянеры, амерыканскія кіназоркі і дыпламаты. В. Вольскі.

[Фр. millionnaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Млынаруладальнік млына, мукамол’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. млынаръ, млынарь ’тс’ (XV ст.), млынарчикъ, млынарчыкъ (XVI ст.). Запазычаны са ст.-польск. młynarz, młynarczyk ’памочнік млынара’ (Булыка, Лекс. запазыч., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мецэна́т, ‑а, М ‑наце, м.

У памешчыцка-буржуазным асяроддзі — багаты апякун навук і мастацтва. Уладальнік маёнтка пан Вашамірскі вярнуўся з-за граніцы і рашыў зрабіцца «мецэнатам мастацтва». Пшыркоў.

[Ад імя рымскага багацея Мецэната, які падтрымліваў паэтаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укла́дчык 1, ‑а, м.

Той, хто робіць уклад ​2 (у 1 знач.); уладальнік грашовага ўкладу.

укла́дчык 2, ‑а, м.

Той, хто займаецца ўкладваннем чаго‑н. Укладчык рэек. Брыгада ўкладчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацаруладальнік’ (Дунін–Марцінкевіч), ст.-бел. моцаръ ’уладар’, ’волат’ запазычана са ст.-польск. mocarz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Мацарства ’ўладанні’ (там жа) < польск. mocarstwo ’вялікая дзяржава’ < ст.-польск. mocarzstwo ’моц, сіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кансігна́цыя, ‑і, ж.

Спец. У капіталістычных краінах — разнавіднасць продажу тавару за мяжу, пры якім уладальнік тавару (кансігнат) адпраўляе яго на склад замежнай фірмы (кансігнатару) на камісію для продажу па пэўных умовах.

[Ад лац. consignatio — пісьмовае пацвярджэнне, дакумент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальварко́вец, ‑коўца, м.

Уладальнік фальварка. — З Беларусі? — перапытаў Ленін. — Людзі там, кажуць, у вас добрыя. Пралетарыят гераічны. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі. Сабаленка. // Той, хто жыве ў фальварку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)