татуиро́вка ж.

1. (действие) татуіро́ўка, -кі ж., татуява́нне, -ння ср., татуі́раванне, -ння ср.;

2. (узор, рисунок) татуіро́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́снаваць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; зак., што.

1. Зрабіць, стварыць аснову чаго‑н.; аснаваць. Выснаваць узор.

2. перан. Аналізуючы факты, падзеі, зрабіць які‑н. вывад, выснову, абгрунтаваць што‑н. Думка ліхаманкава працавала і нарэшце выснавала нешта падобнае на апраўданне. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціснёны, ‑ая, ‑ае.

1. Атрыманы цісненнем (у 1 знач.). Ціснёны малюнак. Ціснёны узор.

2. Які мае на сабе цісненне, з цісненнем (у 2 знач.). На базары вялікі выбар жаночага абутку, сумак з каляровай ціснёнай скуры, розных упрыгожанняў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́калаць, ‑лю, ‑леш, ‑ле; зак., што.

1. Праткнуўшы чым‑н. вострым, пашкодзіць, выдаліць. Выкалаць вока. // Зрабіць узор, праколваючы чым‑н. вострым. Выкалаць татуіроўку.

2. Высечы з сярэдзіны чаго‑н. Выкалаць кавалак лёду.

•••

(Цёмна) хоць вока выкалі — вельмі цёмна, нічога не відно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переплести́ сов., в разн. знач. перапле́сці;

переплести́ кни́гу перапле́сці кні́гу;

переплести́ ле́нтами перапле́сці сту́жкамі;

переплести́ узо́р за́ново перапле́сці ўзор на́нава;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсалю́т, ‑у, М ‑люце, м.

Кніжн. У ідэалістычнай філасофіі — вечная, нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя); у рэлігіі — боская сіла. Узвесці ў абсалют. // Нешта безадноснае, нічым не абумоўленае, незалежнае, самаіснае. // Найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што‑н.; узор, мяжа дасканаласці. Абсалют ідэйнай чысціні.

[Ад лац. absolutus— самастойны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак.

1. што. Строчачы, вышыць, прышыць што‑н. Настрачыць узор. Настрачыць кішэню.

2. чаго. Строчачы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Настрачыць складак.

3. перан.; што і чаго. Разм. Хутка, паспешліва напісаць што‑н. Настрачыць пісьмо. Настрачыць заметку ў газету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размалёўваць — размаляваць.

2. Р мн. ‑лёвак. Сценны жывапіс; узор, арнамент і пад., намаляваныя з мэтай упрыгожання.

3. Спалучэнне колераў, фарбаў на чым‑н.; афарбоўка. Налічваюць звыш ста відаў размалёўкі яек зязюлі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпі́фара, ‑ы, ж.

Спец. Стылістычная фігура, якая характарызуецца паўтарэннем аднаго і таго ж слова, рытмічных канструкцый, выразаў у канцы вершаваных радкоў або сумежных адрэзкаў мовы, напрыклад: «Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор. Ціха гайдае ліпа над хатай Лісцяў узор». Багдановіч.

[Ад грэч. epiphóra — паўтарэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мінёны (мн. л.), ‑аў ’узоры на тканіне, вытканай у чатыры ніты’, мінёны(й) ’які мае колеры вясёлкі’ (Бяльк.) — калька з балт. моў, параўн. літ. marginỹsузор’ — margúoti ’мільгацець’. Да мяня́ць, мяня́цца. Параўн. таксама зах.-рус. асташк. менне́ться ’блішчэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)