Спец. Стылістычная фігура, якая характарызуецца паўтарэннем аднаго і таго ж слова, рытмічных канструкцый, выразаў у канцы вершаваных радкоў або сумежных адрэзкаў мовы, напрыклад: «Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор. Ціха гайдае ліпа над хатай Лісцяў узор».Багдановіч.
[Ад грэч. epiphóra — паўтарэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)