Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэрітьсячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́ть ’ціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тнуць1 ’пранізваць, прабіраць (пра холад, вецер, боль і пад.)’ (ТСБМ), ’сячы, рэзка выказвацца’, ’ударыць, рубануць; упікнуць’ (Нас.), ’кусаць, джаліць’, ’ссякаць’ (Сцяшк.), ’кусаць, пячы’ (Яруш., Федар. 6, Скарбы, Сл. ПЗБ), тні́ті, тну́ты ’разбураць, рубаць, сячы’ (Булг.). Другасны інфінітыў, утвораны шляхам абагульнення асновы спрагальных формаў дзеяслова цяцьтну < прасл. *tęti*tьnǫ, параўн. рус. тятьтну, польск. ciaćtnę, славен. дыял. tẹ́titnèm, ст.-слав. тѧтитьнѫ, дзе прадстаўлена ніжэйшая ступень кораня і.-е. *ten‑, захаваная ў літ. tìnti ’адбіваць касу’ (Коген, Запіскі, 2, 241; Фасмер, 4, 66; Векслер, Гіст., 224). Іншая ступень чаргавання выступае ў *тон, параўн. адным тном ’адным чынам’ (пух., Жд. 1). Гл. цяць.

Тнуць2 ’іграць’ (Скарбы), ’заўзята іграць’: тне гармонік (Сцяшк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе тнуць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр. присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус. дан., урал. присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр. присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус. подкалывать і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плячо́ ср., в разн. знач. плечо́;

ля́паць па ~чы — хло́пать по плечу́;

перало́м ~ча — перело́м плеча́;

плячо́ каро́мысла — плечо́ коромы́сла;

плячо́ бастыёнаспец. плечо́ бастио́на;

плячо́ ў плячо́ — плечо́м к плечу́; рука́ о́б руку;

сячы́ з-за ~ча́ — руби́ть сплеча́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́так ’каштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́ти ’пакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасыкну́цца1 ’паімкнуцца што-н. зрабіць’ (бераст., Сцяшк. Сл.), пасыка́цца ’выклікацца на якую-н. справу’, ’кідацца’ (Нас.), пасыка́нне ’парыў’, насыка́ць ’выстаўляцца наперад’ (Нас. Доп.), ’соваць нос’, пасы́кнуцца ’вытыркнуцца’ (Грыг.). Балтызм. Параўн. літ. síekti ’імкнуцца’, pasíekti ’дасягнуць (дасягнуць) мэты’. Сюды ж укр. сікатися ’кідацца’, ’прыдзірацца’, ’спрабаваць зрабіць што-небудзь’.

Пасыкну́цца2 ’пахіснуцца’ (ТС). Да *сікну́ць, напрыклад, у выразе драг. спіна сыкнула ’прастрэл у спіне’ (Лучыц-Федарэц). Відаць, з seknęticnpacn. sektiсячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелесава́ць ’жорстка цялесна караць плёткаю, сячы бічом; вытоптваць луг, пасеў (аб конях, каровах)’ (Нас.). Да пяля́сы (гл.), што часцей выступае ў прыставачных утварэннях, гл. перапялёсы ’з папярочнымі палосамі’. Нельга выключыць кантамінацыю з паласава́ць ’біць вяроўкай ці бічом’ (гл.) і пяле́жыць, пяле́гаваць ’біць, праводзячы поласы’. Суадносіны ‑еле‑/‑ала‑, як пелеска́ць/паласка́ць (Нас.). Паводле Карскага (1, 253), узнікла ў выніку т. зв. III поўнагалосся з усх.-слав.pol̃s‑ пад уплывам пелесне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарнасе́к ’чалавек, які робіць і насякае жорны’ (ТСБМ), адкуль і пераноснае ’моцны мужчына’ (Касп.). Рус. жерносе́к, чэш. уст. žernosek ’тс’, в.-луж. тапонім Žornosyki (Пфуль). Паводле мадэлі, старое слав. складанае слова (параўн. дрывасек, каменачос, свінапас) засведчана ў рус. крыніцах з XVII ст. (як мянушка, Тупікаў), у бел. — з XVII–XVIII стст. (Бірыла, Бел. антр., 1, 214; 2, 145), утворана ад *žernъ (гл. жаро́н) і *sekъ (гл. сячы). Параўн. ст.-рус. (XVII ст.) жерноковъ, жерноклевъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засе́ка ’мацаванне з дрэў’. Рус. за́се́ка, укр. засі́ка, польск. zasieka, zasiek ’тс’, чэш. zaseka, zásek, славац. zásek ’тс’, славен. zasẹ̑ka ’засека’, ’зарубка на дрэве’, серб.-харв. за̏сека, за̑сека ’засека’, балг. засѐка ’тс’, макед. засека ’месца са ссечанымі дрэвамі ў лесе; нагрувашчання дрэвы для перашкоды’. Ст.-рус. засѣка ’абарончае збудаванне з дрэў’ (XVI ст.). Прасл. zasěka бязафіксны назоўнік ад zasěkati, утворанага на базе sek‑ti, гл. сячы, што атрымаў спецыялізаванае значэнне (Шанскі, 2, З, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́каўка ‘рыба шчыпоўка, Cobitis taenia L.’ (карэліц., З нар. сл.; Янк. 3.), се́чка ‘тс’ (Янк. 3.), секушка ‘тс’ (Жук.), сікоўка, сіколка ‘тс’ (там жа). Рус. (у Даля) сѣка ‘рыба ў’юн’, укр. сі́кавіця, сі́кавка, сіку́нка ‘шчыпоўка’, польск. siek, siekierka, чэш. sekavec, ст.-чэш. sekavec, дыял. sekavica, серб.-харв. sekuš ‘тс’. Да *sěktiсячы’. Назва дадзена за вострыя калючыя шыпы пад вачамі; пасля таго, як яе ўхопіш, яна “сячэ” ў бакі гэтымі шыпамі; гл. Махэк₂ (540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)