агіткалекты́ў, ‑тыву, м.

Калектыў агітатараў, які ствараецца пры пярвічных арганізацыях КПСС для вядзення агітацыйнай работы сярод насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзурбані́зм, ‑у, м.

Кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам вольнае рассяленне сярод сельскай прыроды.

[Ад фр. de..., des... і лац. urbanus — гарадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смарго́вы ‘ясны дзень сярод лета, прыдатны дня земляробаў’ (Нас.). Гл. сморг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самі́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і самка. [Кашалот] шыўся сярод саміц .. — мусіць, разумеючы, што мы імі не цікавімся. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязгу́чнасць, ‑і, ж.

Цішыня, маўклівасць. Сярод белай зімовай бязгучнасці бягуць цені каня, саней і хлопца ў кажусе. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабфа́кавец, ‑каўца, м.

Навучэнец рабфака. [Сцёпка:] — Сярод нашых рабфакаўцаў розныя людзі: і моладзь, і людзі сталыя, з бародамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Вызначыць, пазнаць па якіх-н. прыкметах.

Р. хваробу.

2. Адрозніць, вылучыць сярод падобных.

3. Пазнаць у падрабязнасцях, дэталях.

Р. мясцовасць.

|| незак. распазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; -нава́й.

|| наз. распазна́нне, -я, н. і распазнава́нне, -я, н., прым. распазнава́льны, -ая, -ае.

Р. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Серадсяло́, серэдсело́ ‘цэнтральная частка сяла’ (ТС). Параўн. серб. сре́дсело ‘месца пасярод сяла, дзе адбываюцца сустрэчы, танцы’, харв. srȅdselo ‘тс’, балг. дыял. сретце́ло ‘тс’, макед. сретсе́ло ‘сярэдзіна сяла; плошча ў цэнтры сяла’. Відаць, незалежнае ўтварэнне на базе спалучэння сяро́д сяла́ ‘пасярод сяла’, параўн. хата була серэд села (ТС), гл. сярод і сяло, з якога шляхам субстантывацыі ўзнік назоўнік, структурна ідэнтычны літ. vidùkaimė ‘сярэдзіна вёскі’, параўн. vidur̃сярод’ і kajmas ‘вёска, сяло’. Гл. Цыхун, БЛ, 5, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праця́жына ’прадаўгаватае ўзвышэнне сярод балота’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да працяжны, працяг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаўсю́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць распаўсюджанага. Па сваёй распаўсюджанасці і прымяненню вуда займае першае месца сярод спартыўных рыбалоўных прылад. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)