цыбу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Патоўшчаная частка (звычайна падземная) сцябла некаторых раслін.

Ц. цюльпана.

2. Галоўка цыбулі.

Пакрышыць цыбуліну ў суп.

3. Расшыраная частка некаторых органаў, частка арганізма.

Ц. воласа.

|| памянш.-ласк. цыбу́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; заг. дасалі; зак., што.

Скончыць саленне чаго‑н., засаліць усё да канца. Дасаліць грыбы. // Пасаліць дадаткова. Дасаліць суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́ніць, ‑ніць; незак.

Разм. Мець гаркаваты прысмак. Мука гарэніць. □ На пахі суп скупы І трошачкі гарэніць: Закраса — не грыбы, А дробныя карэньчыкі. Маляўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панца́к, ‑у, м.

Абл.

1. Круглыя ячныя крупы. У печы з панцаку варыцца калядная куцця. Васілевіч.

2. Суп з такіх круп. [Бацька] сёрбаў забелены панцак. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм.

1. Піць; піць вялікімі глыткамі. Хлёбаць чай.

2. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву. Хлёбаць суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -рэ́ты; зак.

1. што. Грэючы, зрабіць цёплым, гарачым.

Р. суп.

2. Нагрэўшы, падрыхтаваць да дзеяння, выкарыстання.

Р. матор.

3. каго-што. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе (разм.).

Р. сябе работай.

|| незак. разаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. разаграва́нне, -я, н.

|| наз. разагрэ́ў, -грэ́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

студзі́ць (што) несов. студи́ть; охлажда́ть; (ртом — ещё) дуть (на что);

с. суп — студи́ть суп;

апёкшыся на малацэ́, і ваду́ бу́дзеш с.посл. обжёгшись на молоке́, бу́дешь дуть и на́ воду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приправля́ть несов., в разн. знач. прыпраўля́ць;

приправля́ть суп тома́том прыпраўля́ць суп тама́там;

приправля́ть речь остро́тами перен., разг. прыпраўля́ць размо́ву до́сціпамі (дасці́пнымі вы́разамі, жа́ртамі);

приправля́ть набо́р тип. прыпраўля́ць набо́р;

приправля́ть резе́ц прыпраўля́ць разе́ц;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свеко́льник м.

1. (суп из свекольной ботвы) бацві́нне, -ння ср.;

2. (ботва) бура́чнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Рэ́дчыкі, рэ́ччыкі ’бульбяны суп’ (івац., Нар. словатв.), рэ́ччыкі ’рэдкі суп’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад рэдкі (гл.), параўн. яшчэ назвы бульбянага супу рэ́дкія (маг., Нар. словатв.), рэ́дкая картошка (бяроз., глус., акц., ЛА, 4). Таму неапраўдана параўноўваць фанетычны запіс беларускага слова, дзе [‑чч‑] < ‑дч‑, з рускім речи́ки, речеги ’дробныя часткі, аскепкі, чарапкі’, і суадносіць яго з чэшскім proráčit ’праламіце, літоўскім ràkti ’калоць вострым прадметам’, матывуючы тым, што ’бульбяны суп’ — гэта ’суп з пакрышанай, рэзанай бульбы’ (Гарачава, Этимология–1985, 65–66), тым больш што існуюць і такія назвы бульбянога супу, як кры́шанка (гл. крышыць, крыха), рэ́занкі (гл. рэзанка, рэзаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)