сці́хнуць, -ну, -неш, -не; сціх, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.

Крокі сціхлі.

Гул аўтобуса сціх.

2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.

Гутарка пад акном сціхла.

Дзяўчаты сціхлі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

К вечару вецер сціх.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Суняцца (пра боль і пад.).

Зубны боль сціх.

|| незак. сціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.

Пакрыцца, прыкрыцца чым‑н. зверху; захутацца. Каб не кусалі камары, Ігнат накрыўся посцілкай і спаў. Капыловіч. Лёг, накрыўся з галавой і крыху наплакаў. Чарнышэвіч. Маці, не дачакаўшыся, пакуль спыніцца снег, накрылася вялікай хусткай і пайшла ў Сасновічы па мёд. Брыль.

•••

Хвастом накрыцца (неадабр.) — знікнуць, учыніўшы што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апыну́цца ’аказацца ў пэўным месцы, папасці ў пэўнае становішча’; апыні́цца (Яруш., Мядзв., Сцяшк.), апыняцца (Др.-Падб.). Укр. опинитися, дыял. рус. (паўдн., зах.) опынуться ’тс’. Параўн. спыніцца, прыпынак, перапынак, укр. перепинок, спинитися, зупинка ’прыстанак’ і інш. Дзеяслоў утвораны з прыстаўкай о‑ і коранем *pin‑ (гл. пяць2). Фанетыка ўказвае на магчымасць запазычання слоў з гэтым коранем з украінскай мовы, хаця нельга выключыць узнікнення ы ў выніку альтэрнацыі галосных (мала тыповай). ‑у‑ ўзнікла ў выніку народнаэтымалагічнага разумення суфікса ‑ну‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. што. Перамяшчаючыся на чым-н., мінуць, пераадолець якую-н. прастору.

П. плошчу.

П. міма станцыі.

П. пяць кіламетраў.

2. што. Не спыніцца, не сысці там, дзе было трэба.

П. сваю станцыю.

3. Правесці ў дарозе які-н. час.

П. восем гадзін.

4. Тое, што і праехацца (у 1 знач.).

Эх, добра п. па роўнай дарозе на веласіпедзе.

|| незак. праязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.).

|| наз. прае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Дурэць некаторы час. А хлопец.. [Іванка] быў жвавы, любіў падурэць. Кухараў. Як добра тут спыніцца, збочыць, І пагуляць, і падурэць. Кірэенка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адурэць — пра ўсіх, многіх. — Накіраваць бы вас гной вазіць, а то вы тут падурэлі ад суму, — стрымліваючы ўсмешку, прамовіў Васіль. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.

1. Скачучы, дасягнуць якога‑н. месца. Тры крокі скокне ён [ляснічы], нябога, Ды спыніцца і спыніць пана. Глушца ж таго і нечувана. І вось да хвоі даскакалі, Але глушца там не засталі. Колас. // Наўскач дасягнуць якога‑н. месца (на кані). Коннік даскакаў да лесу.

2. што. Разм. Скончыць скакаць (танец). Даскакаць польку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарва́цца, ‑рвецца; зак.

1. Разарвацца, парвацца надвае, на часткі. Вяроўка перарвалася. Ланцуг перарваўся.

2. Перапыніцца, спыніцца на некаторы час. Нарада перарвалася. Гаворка перарвалася. □ [Андрэй] быў рад, што сябар выйшаў на волю. У той жа час было шкада, што перарвалася сяброўства. Колас. Голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Нейкі момант праліпеў дрыжуча, кволенька, а потым перарваўся зусім. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

целаахо́ўнік, ‑а, м.

Воін, які ахоўвае жыццё якой‑н. высокай асобы (манарха, ваеннага начальніка і пад.). А як толькі машына спыніцца, на яе адразу ж насядуць усе астатнія, целаахоўнікаў пераб’юць, а самога генерала звяжуць і — у лес. Шашкоў. // Пра чалавека, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго‑н. «Так што будзем мы, Галка, у бабкі целаахоўнікалі», — напісала Зоя. Ярашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

А. з рыштавання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

Гутарка абарвалася.

Песня абарвалася.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Застацца, прабыць дзе‑н. даўжэй, чым меркавалася. Паехалі ўсе, і толькі Іван затрымаўся ў Зарэччы, затрымаўся праз хваробу. Шахавец. — Я затрымаўся ў сталоўцы, каб паслухаць, пра што размаўляюць людзі. Шамякін.

2. Спыніўшы свой рух, застацца дзе‑н. на пэўны час. Шклянка пакацілася, затрымалася на самым краі. Шахавец. [Нэля] затрымалася на хвіліну перад люстрам у гардэробнай. Лупсякоў. // Спыніцца на чым‑н. (пра погляд, позірк і пад.). Позірк Паходні затрымаўся на рабаватым твары маладога трактарыста. Хадкевіч. // перан. Спыніцца, запаволіцца (пра ход, рост, развіццё чаго‑н.). Будаўніцтва дома затрымалася. З-за непагоды ўборка затрымалася.

3. Не зрабіць чаго‑н. у тэрмін; запазніцца з чым‑н. — Прабачце, што так затрымаўся з пісьмом. Карпаў. // Спазніцца, не прыйсці ў час. — Прабач, што затрымаўся, — вінавата сказаў ён Лене, зайшоўшы за шырму. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)