Ла́дан ’пахучая смала, якая выкарыстоўваецца для абкурвання’ (ТСБМ). Укр., рус. ладан, ст.-рус. ладанъ, якое з грэч. λάδανον ’ладан’ < ст.-грэч. λήδανον, іан. λάδανον ’араматычная камедзь з куста’, λῇδος < араб. lādan (Фасмер, 2, 447; Бернекер, 1, 682). Сюды ж ладанка ’торбачка з ладанам’, ’пасудзіна, у якой спальваюць ладан’ (ТС). Параўн. лаўда́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́лак ‘жэрдка, якая кладзецца на кроквы ўверсе ўздоўж хаты’, ‘шасток (каля печы)’ (Сцяшк.; гродз., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ). Польск. дыял. smołak ‘адна з дзвюх жэрдак, якія падкладваюцца пад саху для перавозкі замест колаў’. Гл. сволак ‘тс’, хутчэй за ўсё, другасна збліжанае з смала1, гл. Варш. сл., 6, 244. Гл. таксама асмолак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сок ‘вадкасць у раслінных і жывёльных арганізмах, у глебе і інш.’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘бярозавік’ (Сержп. Прымхі), ‘тук’ (слонім., Нар. лекс.), ст.-бел. сокъ ‘вадкае ў пладах’. Укр. сок, сік, рус. сок, польск. sok, в.-луж., н.-луж., sok ‘сачавіца’, чэш. дыял. sok, славац. osoka ‘сок (грыбны)’, серб.-харв. со̑к, славен. sọ̑k, балг., макед. сок, ст.-слав. сокъ ‘сок, напой’. Прасл. *sokъ мае адпаведнікі ў літ. sakaĩ мн. л. ‘драўняная смала’, ст.-прус. sackis ‘тс’; іншая ступень чаргавання: лат. sveķi мн. л. ‘смала’, алб. djak ‘кроў’, грэч. όπός ‘сок’, якія да і.-е. *s(u̯)ok​o‑ ‘сок расліны, дрэва’, з і.-е. *suek​, як мяркуюць, ‘мокры, вільготны’. Гл. Траўтман, 248; Мюленбах-Эндзелін, 3, 645; 1142; Фасмер, 3, 708 з літ-рай, а таксама Махэк₂, 566; Сной₁, 591; Борысь, 566; ЕСУМ, 5, 251. Параўн. сачавіца, сочыва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́лка ‘лугавая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцябламі’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк.), ‘смалянка, Melandrium Roche’ (Нас., Байк. і Некр.), смо́лка, смо́лда ‘смалянка’ (Мат. Гом.), смаля́нка, смаля́нька ‘расліна смолка’ (Сл. ПЗБ). Да смала1 (гл.) з-за клейкіх уласцівасцей расліны; аналагічна рус. смо́лка, смольник, польск. smołka, чэш. smolnička, якое, як заўважае Махэк (Jména, 78), калькуе польск. smołka.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злі́цца сов., в разн. знач. сли́ться;

руча́і злілі́ся ў рэ́чку — ручьи́ слили́сь в ре́чку;

смала́ зліла́ся ў камя́к — смола́ слила́сь в ком;

франты́ злілі́ся — фронты́ слили́сь;

з. з калекты́вам — сли́ться с коллекти́вом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памаўза́, ‑ы, ДМ ‑зе, Т ‑ой (‑ою), м. і ж.

Разм. Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком. Гурскі. — Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала. Дуброўскі. Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́хта ’піхта, Abies Dietr.’ (ТСБМ), піхт (лаг., Расл. св.). З рус. пихта ’тс’, якое з ням. Fichte ’хваіна’ (Праабражэнскі, 2, 65; Фасмер, 3, 270; Мяркулава ЭИРЯ, 1, 1960, 46–51). Аднак больш пераканаўчым будзе тлумачэнне паходжання слова як запазычання з зах.-фінскіх моў, параўн. фін., карэл. pihkaсмала’, вепск. pihk ’густы лес’, вод. pihku ’сасна’, а таксама ст.-рус. пихта ’піхта’ (1557 г.) (КЭСРЯ, 340).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́пнуць несов.

1. ли́пнуть, пристава́ть;

папе́ра лі́пне да па́льцаў — бума́га ли́пнет (пристаёт) к па́льцам;

2. перен., разг. ли́пнуть, пристава́ть; льнуть;

ён лі́пне да ўсіх як смала́ — он ли́пнет (пристаёт) ко всем как смола́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клей1 ’ліпкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для трывалага змацавання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яруш.), ’смала на вішнях, слівах’ (ТС). Укр. клей, рус. клей ’тс’, ст.-слав. клѣйсмала, клей’, балг. клей ’тс’, серб.-харв. (XVII ст.) klej ’тс’, польск. klej ’клей’, klej żabi ’жабурынне’, чэш. klej ’клей’, славац. klej, в.-луж. klij, н.-луж. klij ’тс’. Да прасл. kъlějь. Параўн. ст.-грэч. κόλλα (< *κολια ’клей’), с.-в.-ням. helen (< haljan) ’клеіць’ (Слаўскі, 2, 200). Словаўтварэнне на аснове праславянскага суфікса ‑ějь (∼ літ. ėjas; там жа), аднак з зусім іншай функцыяй (выключна Nomen agentis балта-славянскага перыяду) (Мартынаў, Дерив., 23–24). Індаеўрапейскія паралелі фармальна даволі далёкія (іншыя каранёвы вакалізм і словаўтварэнне). Германскі дзеяслоў адносна позняй фіксацыі і ніжненямецкага арэала.

Клей2 ’жыццёвыя сілы, клёк’ (Сцяц., Клім.). Да клёк1 (гл.). Кантамінацыя з клей1, магчыма, на аснове агульнага ўяўлення пра клейкасць жывога, жыватворнага. Параўн. польск. żabi klej ’жабурынне’ і рус. клёк ’тс’.

Клей3 ’праполіс’ (Анох.). Гл. клей1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Уздрыгваць, калаціцца. І гудзе зямля і здрыгаецца — То ляцяць удаль цягнікі. Ставер. І пачаў [хлопец] нажом сталёвым пілаваць і секчы дрэва, аж здрыгаўся пень яловы, аж смала на ім кіпела. Дубоўка.

2. Рабіць сутаргавыя рухі, мімаволі ўздрыгваць (ад страху, узрушэння і пад.). [Лясніцкі] міжвольна прыпыніў ход, асцярожна, паціху ступаў па пышным дыване, здрыгаўся, калі трэскала пад нагой сухая галінка. Зарэцкі. Прыезджы чалавек, як мой бацька, ад страху здрыгаўся і прысядаў. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)