му́штра, ‑ы, ж.

Метад ваеннага навучання, заснаваны на механічнай дысцыпліне і бяссэнсавым завучванні прыёмаў ваеннай справы; само такое навучанне. [Міна Кіташ:] — Абараняць цара.. мне доўга не давялося. Тры месяцы муштры ў запасным палку пад Клязьмай, тыдзень дарогі да Мазурскіх балот, два дні ў акопах і пяць хвілін атакі — вось і ўвесь мой баявы шлях. Жычка. // Вельмі строгі метад выхавання; навучанне, абучэнне такім метадам.

[Польск. musztra ад ням. mustern — рабіць агляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašeleti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашаль^ гарадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм плесці кашалі — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сям у выразах: то там, то сям; там і сям ’у розных месцах, усюды’ (ТСБМ), сям‑там ’дзе-нідзе’ (ТС), ст.-бел. семо ’сюды’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. сям, рус. там и сям, стараж.-рус. сѣмо, сямо, само, сѣмь ’сюды’, польск. дыял. siam, sam ’тут’, в.-луж., н.-луж., чэш., славац., палаб. sem, старое серб.-харв. sjemo, semo, славен. sẹ̀m, балг. само, ст.-слав. сѣмо. Прасл. *sěmo ўтворана пры дапамозе суфікса ‑mo ад займенніка *sъ ’гэты’; a на месцы e пад уплывам *tamo ’там’; Фасмер, 3, 826; Бернекер, РФВ, 48, 224–225. Бязлай (3, 226) прасл. *sěmo*sěmъ) выводзіць не непасрэдна ад займенніка, а ад прыслоўя *sě ’сюды’, параўн. славен. ’тс’, тоеснага з літ. šè ’тут’, лат. še ’тс’, якія Фрэнкель (990) звязвае з і.-е. указальным займеннікам *ḱi‑, прасл. *sь. На роднасць разглядаемых прыслоўяў з гэтым займеннікам указвае яшчэ Міклашыч (297), з чым пагадзіліся пазней і іншыя: Махэк₂, 541; Скок, 3, 188; ESSJ SG, 2, 606–607. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1281; ЕСУМ, 5, 497; ESJSt, 13, 805.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курду́пель ’чалавек малога росту’ (Мат. Гом., З нар. сл., КЭС, лаг., Нар. лекс., ТС, Касп., Сцяшк. Сл.). Укр. курдупель ’тс’, польск. kurdupel ’тс’ хутчэй за ўсё запазычаны з беларускай або ўкраінскай мовы. Бел. курдупель ад курдупы (гл.). Складанае слова рэканструюецца як kъrno‑dupъ (параўн. kъrno‑nosъ ’курносы’). Падрабязна гл. Лабко, Бел.-польск. ізал., 72–73 з картай на с. 71. Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні неверагодная. Літ. kurdùpelis само запазычана з бел. курдупель (параўн. Лаўчутэ. Балтизмы, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неспазна́ны, ‑ая, ‑ае.

Не перажыты раней, незнаёмы. Мелодыя, як і ўсё на гэтым вечары, вядзе ў іншы свет, прывабны і неспазнаны, сама льецца ў душу. Навуменка. // Разм. Недаследаваны, нявывучаны. [Тацяна] яшчэ так мала ведае. А на свеце ж столькі ўсяго цікавага, неспазнанага. Васілёнак. / у знач. наз. неспазна́нае, ‑ага, н. Дзякуй табе, Манголія, за далеч і шыр, за кветкі і ўсмешкі, за трывогу і перамогу над ёй, за само шчасце — пазнаць неспазнанае! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́ў, ‑веву, м.

Лёгкі, слабы парыў ветру; рух у паветры. Лёгкі, ледзь прыкметы павеў свежага ветру крануў нашы твары. В. Вольскі. Паветра ішло насустрач слабымі цёплымі павевамі. Мележ. // Прыкметы чаго‑н. надыходзячага. Павевы рэвалюцыі. □ Незаўважна падплылі павевы восені. Чорны. // перан. Уздзеянне, уплыў чаго‑н. Павевы гісторыі. Гуманістычныя павевы. □ Здавалася, ужо само паветра было насыпана новымі павевамі свежай мыслі. Колас. // перан. Адчуванне чаго‑н. [Шчасце] было блізка,.. [Заранік] чуў павевы яго і — прыскорваў крок. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́лас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (БРС, Нас., Шат.), таксама гала́с (Нас., Сцяшк. МГ). Шатэрнік выводзіў гэта слова з польск. hałas, але апошняе само запазычана (h‑) з усх.-слав. (бел., укр.) моў (гл. Слаўскі, 1, 397, які, праўда, услед за іншымі даследчыкамі лічыць, што польск. слова ўзята з укр. мовы). Этымалогія ўсх.-слав. слова няпэўная. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка hala!). Іншыя шматлікія версіі (агляд іх гл. у Слаўскага, 1, 397–398) пераконваюць менш. З га́ла́с звязана бел. дыял. галасава́ць ’гучна крычаць’ (Шатал.); параўн. і ўкр. галасува́ти ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заве́т ’запавет’. Рус. заве́т, укр. заві́т ’тс’, польск. дыял. zawiat ’заклад’, чэш. závěť, уст. závėt ’запавет’, славац. závet, славен. zavèt, серб.-харв. за́вет, балг. кніжн. завѐт, макед. завет ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. завѣтъ ’умова, клятва, запавет, загад’. Бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік агульнаслав. характару ад дзеяслова zavětiti ’накладваць абавязак, абяцаць, загадваць’ < větiti ’ведаць’. Значэнне, а магчыма, і само слова замацаваліся, відаць, пад ст.-слав. уплывам (параўн. польск. семантыку і адсутнасць слова ў серб.-луж.). Словы таго ж кораня веча, савет (гл.). Шанскі, 2, З, 15–16; Фасмер, 1, 305; БЕР, 1, 574; Махэк₂, 687.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разуме́цца, е́ецца; незак.

1. Падразумявацца, мецца на ўвазе.

2. у знач. пабочн. разуме́ецца (звычайна ў спалучэнні са словамі «само сабой»). Несумненна, канешне, ясна. [Цімоха] цікавіла, галоўным чынам, усё, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць яшчэ трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву. Пры гэтым, разумеецца, многа было размовы і аб чорным бычку. Колас.

3. у знач. сцвярджальнай часціцы разуме́ецца. Так, вядома, канешне. Разумеецца, я з вялікай ахвотаю згадзіўся занесці дзядзьку полудзень. Колас.

4. Зал. да разумець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)