стратапла́н, ‑а, м.

Уст. Самалёт, прызначаны для палётаў у стратасферу.

[Ад лац. stratum — слой і фр. planer — лятаць, вісець (у паветры).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарпедано́сец, ‑носца, м.

Баявы самалёт або карабель, які ўзброены тарпедамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяду́чы, -ая, -ае.

1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спец.).

Вядучыя колы аўтамабіля.

2. Які ідзе наперадзе; галоўны.

В. самалёт.

3. Які з’яўляецца галоўным; кіруючы.

В. інстытут.

В. спецыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біпла́н, ‑а, м.

Самалёт з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна пад другой.

[Фр. biplan ад лац bis — двойчы і planum — плоскасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калео́птэр, ‑а, м.

Спец. Самалёт з кальцавым крылом, які ўзлятае вертыкальна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрала́йнер, ‑а, м.

Спец. Невялікі пасажырскі самалёт. Мікралайнер для мясцовых ліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасо́ль, ‑я, м.

Спец. Самалёт-манаплан з крылом, устаноўленым над корпусам.

[Фр. parasol, ад лац. paro — адбіваю і sol — сонца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматмато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі матораў, рухавікоў; многаматорны. Шматматорны самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

Замацоўваць каго-, што-н. за кім-, чым-н.

Б. білет на самалёт.

|| зак. забрані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. брані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ковёр дыва́н, -на́ м., кілі́м, -ма м.;

ковёр-самолёт фольк. кілі́м-самалёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)