пу́шчаны

1. в разн. знач. пу́щенный;

2. пу́щенный, откры́тый;

3. вы́деленный, пу́щенный;

4. с.-х. пу́щенный, оста́вленный;

1-4 см. пусці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́дкур ’памост на дрэве, на які ставяцца вуллі для пчол’ (Некр.; Мат.; Сл. ПЗБ), ’драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў’ (ЭБ), ’дымар’ (ЛА, 1). Рус. подку́р ’памост, пад якім раскладаецца дымнае вогнішча’, пас)- курыцьпусціць дым, каб выгнаць пчол’ (Сл. ПЗБ): перш чым забірацца на памост з вуллямі, пад ім раскладалі дымнае вогнішча, каб адагнаць пчол. Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́вень, пе́ўня, мн. пе́ўні, пе́ўняў, м.

1. Самец курыцы.

2. перан. Пра задзірыстага чалавека, забіяку (разм.).

Да пеўняў (разм.) — да світання (праседзець).

Да пеўняў або з пеўнямі (разм.) — вельмі рана, на досвітку (устаць, падняцца).

Пусціць чырвонага пеўня (разм.) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).

|| памянш. пе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. пе́ўневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. крык.

П. голас (таксама перан.; крыклівы, прарэзлівы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабхо́дна, прысл.

1. у знач. вык. Патрэбна, абавязкова. Хіба гэта было неадступна, неабходна? Мележ.

2. безас. у знач. вык. Трэба, належыць. [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў. [Начдыў:] Нам неабходна прарваць фронт, прайсці лес, і, заняўшы пераправу ля Цітвян, адрэзаць палякам шлях адступлення. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑знайцы, Т ‑знайкай, ж.; Р мн. ‑знаек.

Той, хто зазнаецца. Дзяўчына як дзяўчына. Праўда, не выскачка, не зазнайка. Гроднеў. Хацелася плаўненька пусціць [трактар] у ход, паказаць гэтаму зялёнаму зазнайку [Бадытчыку], што і мы не лыкам шытыя. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпрэ́сія, ‑і, ж.

Карная мера, пакаранне з боку дзяржаўных органаў. Мы яшчэ не ведаем, як сустрэнуць нас незнаёмыя людзі. Можа пасля лютых рэпрэсій немцаў у іх ад страху застыла кроў, і яны не стануць з намі гаварыць, пабаяцца пусціць нас на свой парог. С. Александровіч.

[Лац. repressio — стрымліванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыхо́дак, -дку м., в разн. знач. обихо́д;

пусці́ць у а. — пусти́ть в оборо́т;

на пе́ршы а. — на пе́рвое вре́мя (на пе́рвый слу́чай)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́та, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і бацька (у 1 знач.). Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь. Брыль. Мне так шкада стала свайго дому, мамы і таты, братоў і сясцёр! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рельс м. рэ́йка, -кі ж.;

сходи́ть с рельсов сыхо́дзіць з рэ́ек;

поста́вить на рельсы нала́дзіць, пусці́ць у ход;

перевести́ на рельсы пераве́сці на рэ́йкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазамаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замарозіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамарожваў мароз лужыны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць шэранню, слоем лёду ўсё, многае. Пазамарожвала ўсе вокны.

3. перан. Не пусціць у абарот, карыстанне ўсё, многае. Пазамарожваць крэдыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)