падпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

1. Узяць пад сваю ўладу каго‑, што‑н.; прымусіць слухацца каго‑н. [Маці] хочацца пасварыцца і ў гэтай сварцы перамагчы Платона, на ўсё жыццё падпарадкаваць яго сабе. Асіпенка.

2. Паставіць у залежнасць ад каго‑, чаго‑н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму‑н. Дзед Талаш палічыў сваім абавязкам не пакідаць Букрэя і партызан, і ён цвёрда пастанавіў падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы агульным. Колас. [Булай:] — Плану і толькі плану мы павінны падпарадкаваць усё. Шыцік.

3. У граматыцы — звязаць паводле спосабу падпарадкавання (у 2 знач.). Падпарадкаваць даданы сказ галоўнаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. груб.

1. Пакідаць пасля сябе бруд; гадзіць. Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць. Прыказка.

2. што. Брудзіць, пэцкаць; псаваць. Гусі топчуць і паскудзяць густую, сакаўную траву. Сачанка. — Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць... Лынькоў.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць. Верыць людзям — закон нашага жыцця. А нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу, як толькі ён пачне паскудзіць. «Вожык». // Няславіць, ганьбіць, чарніць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахо́д1 ’перамяшчэнне атрада з пэўнымі мэтамі’, ’ваенныя дзеянні’ (ТСБМ, Шат.), ’бойкае месца, дзе ходзяць і ездзяць’ (слаўг., Яшк.), пахады́ ’дарогі, сцежкі’ (гл.). Укр. похід ’шэсце’, ’паходка’, рус. поход ’рух войска’, ’кампанія’, ’ход касяка рыб’, ’лёт пчалы’, ст.-рус. походъ ’вайна’, ’выступленне на вайну’, ’выхад на лоўлю рыбы’, польск. pochód ’паход, марш’, працэсія’, ’рад, ланцуг, смуга’, ’крок’, ’паходня, дошка на плыце’, н.-луж. pochod ’паходжанне, эвалюцыя’, ’марш’, в.-луж. pochod ’марш’, чэш., славац. pochod ’тс’, ’паходны рух’, ’шэсце’, ’працэс’, славен. pohòd ’марш’, ’адведзіны, візіт’, серб.-харв. по̀ход ’тс’, ’ад’езд, выезд, выхад’, макед., балг. по́ход. Прасл. poxodъ ’апраўленне, выхад, выезд’ < poxoditi. Да па‑ < прасл. po‑ (са значэннем пачатку дзеяння) і хадзі́ць (гл.). На бел. тэрыторыі па‑ набыло значэнне ’паступовае запаўненне пэўнай плошчы дзеяннем’.

Пахо́д2 ’невялікі лішак (у вадзе, суме, ва ўзросце)’, тураў. похо́д ’тс’ (ТСБМ, Яруш., Шат., ТС). Укр., рус. поход ’тс’. Усходнеславянскае. Да паходзіць ’выходзіць з чаго-небудзь’ > ’выходзіць з лішкам’. Іншае развіццё значэння ’выходзіць з чаго-небудзь, аднекуль’, параўн. у бел. паходзіць ’мець падабенства, быць родам адкуль-небудзь’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), похо́дзіць ’тс’ > похо́джы ’падобны’ (ТС), ’належаць паводле нараджэння да якога-небудзь класа, нацыі’, ’узнікаць, утварацца’ (ТСБМ). Да першага значэння паходзіць ’выходзіць з чаго-небудзь’ і суадноснага з ім паход ’лішак’ можна прывесці паралель з літ. pértekėti ’працякаць’, ’перацячы, пераліцца’, pértekti ’мець у дастатку, удосталь’ і per̃teklius ’лішак’, у той час як літ. atliekà, ãtliekas, atlaikà, liẽkana ’лішак’ суадносяцца з lìkti ’заставацца, пакідаць’, якое (як і бел. лі́шак < прасл. lixъ) узыходзіць да і.-е. *leik​‑so‑пакідаць’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Зары́ць, зоры́ты ’спаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́ритьпакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зреть ’спець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑ ’спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́ташна, безас. у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя). Накурыўся так, што моташна стала. □ Зірнуў яшчэ ўніз Мішка і моташна яму стала — нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Лынькоў. Калыхаўся [хлопчык], пакуль не рабілася моташна, дамоў прыходзіў з асалавелымі вачыма. Хомчанка.

2. перан. Агідна, прыкра. [Паліна:] — Ды не дрыжы ты ўжо так!.. Глядзець моташна... Новікаў. Часамі абураўся і Уладзік. — Кінь ты, Лазар, цягнуць лазара! Слухаць моташна! Колас.

3. перан. Аб адчуванні тугі, адзіноты. Не варта было пакідаць .. [Зіну] сёння адну. Ёй адно горка і моташна. Васілёнак. — Моташна там на абрыве тарчаць, — уздыхнуў Мірон Патапавіч. — У сяло б перабрацца. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Кідаць доўга, неаднаразова; пакідаць многа чаго‑н. А пастой жа ў гліне, папагніся, папакідай дзень рыдлёўкай... Галавач. Пніцкі штурхануў цыгана пад локаць і сказаў яму: — І ты тут гліны папакідаў. — Цыган не зразумеў яго спачатку, дык Зыдор пастараўся растлумачыць яму: — Колькі ты тут гліны накапаў на гэтую цэглу!.. Чорны.

папакіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

Пакінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Быў муж, ды няма яго, хіба мала параскідала людзей вайна, папакідала жанчын удовамі? Скрыган. [Брат гаспадыні:] — У лесе, дзевачка, ёсць шмат таго, што страляе, узрываецца... Шмат чаго і нашы прымакі папакідалі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́йла, ‑а, н.

1. Адгароджанае месца для каровы ў хляве або для каня ў канюшні. Цялушка ўпіралася, не хацела пакідаць цёплага стойла ў хляве. Якімовіч. У канюшні было цёмна, як ноччу. [Даніла] трохі пастаяў у варотах, каб вочы прывыклі да цемені, і рушыў да стойла. Капыловіч.

2. Тое, што і стойбішча (у 3 знач.). На паляне, па ўсім відаць, было даўней стойла. Сачанка. Было гэта, калі яны [пастухі] гналі статак на стойла. Гамолка.

3. Спец. Секцыя ў чыгуначныя дэпо, прызначаная для рамонту аднаго паравоза. Калі Петрык з дзедам прыйшлі ў дэпо, Васіль акурат ставіў машыны ў стойла. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак., каго-што.

1. і з інф. або дадан. сказам. Пераканаць словамі, заставіць згадзіцца з кім‑, чым‑н. [Анісім:] Нічога не будзе, хлопчыкі, не ўгаворыце. Гурскі. Трэба было абавязкова ўбачыць Сцепаніду Андрэеўну, угаварыць яе не пакідаць школы. Шахавец. [Данута:] Я не магу ўявіць смерці, і мне лёгка сябе ўгаварыць, што нічога не зменіцца, хоць мяне і расстраляюць. Карпюк. // Падказаць каму‑н. якую‑н. думку, рашэнне. [Марыля:] Нічога яму [Сымону], дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Купала.

2. Супакоіць, уцешыць. Старая жанчына .. усе гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынах сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паску́да, паску́дніца, паску́днік, по́скудзь, по́шкудзь ’брыдкі, агідны, несумленны чалавек’, ’неахайны, нядбайны, некультурны; брыдота’ (ТСБМ, Нас., Шат., Шпіл., Др.-Падб.; жытк., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’бруд’ (Нас.; мазыр., Кар. Мат.), паску́ддзе ’дрэнь, брудныя лахманы’ (Нас.), чэрв. ’насякомыя і гады’ (Сл. ПЗБ), паску́ства, пашку́ства, пашку́цтва ’брыдота’, ’насякомыя і гады’, шчуч. ’хто сябе дрэнна паводзіць’, ігн. ’няяснае насенне’ (Сл. ПЗБ), паску́дны ’агідны, прыкры, благі’, ’непрыгожы, дрэнны’ (ТСБМ, Мал.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), паску́дзіцьпакідаць бруд, псаваць, шкодзіць’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Шат., Касп.), пашкудзіць ’тс’ (гродз., шальч., Сл. ПЗБ). Укр. паску́д(а), паскудник, паскудний, рус. паскуда, паскудный, паскудница ’тс’, арл. паскудый ’бедны, мізэрны’; польск. paskuda, paskudnik, paskudny, paskudztwo, paskudziarz, славац. paskuda, paskudník, paskudný. Утвораны ад па‑ і скудн‑ый ’бедны, мізэрны’ (Праабражэнскі, 2, 20); апошняе ўзыходзіць да прасл. skód‑/skęd‑ (параўн. ашча́дны) (Брукнер, 398; Фасмер, 3, 212 і 661; Ліптак, SlReč, 38 (2), 1973, 127–128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарадзі́ць ‘разрыхляць бараной зямлю’, ‘пакідаць баразну, след’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Янк. 1, Растарг., Юрч.), скаро́дзіць ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Шат., Гарэц., Варл., Сцяшк., Байк. і Некр.), скородэ́тэ ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́дити, рус. зах. і паўд. скороди́ть, польск. skródlić ‘тс’. Звязана чаргаваннем з рус. царк. оскорд ‘вялікая сякера’, ст.-слав. оскръдъ ‘матыка’. Прасл. *skorditi. Паралелі ў літ. skardýti ‘разрываць (зямлю), здрабняць’, лат. skā̀rdit ‘таўчы, здрабняць, крышыць’, літ. sker̃sti ‘калоць (свіней)’, лат. škḕrst ‘расколваць, разразаць (аб тушы)’, ст.-прус. skurdis ‘кірка, матыка’, ст.-англ. sceort ‘кароткі’, англ. short ‘тс’, с.-в.-ням. scherze ‘абрэзак, скіба’. Балтаславянскі корань *skerd‑ (*skird‑ літ.), *skurd‑ > *skord (Фрэнкель, 802; Махэк₂, 421), далей да і.-е. *sker‑ ‘рэзаць’ з ‑d‑расшыральнікам, гл. Мяркулава, Этимология–1973, 55. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 652; ЕСУМ, 5, 282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)