узя́ць, вазьму́, во́зьмеш, во́зьме; узя́ў, узяла́, -ло́; вазьмі́; узя́ты; зак.
1. гл. браць.
2. каго (што). Арыштаваць (разм.).
3. Ужыв. ў спалучэнні са злучнікамі «ды» і «дый» або «ды і» і іншым дзеясловам пры абазначэнні нечаканага, раптоўнага дзеяння (разм.).
А я вазьму ды (дый) скажу.
Узяў ды і кінуў усё тут.
У. і (ды, дый) паехаць.
4. Загадны лад і інфінітыў, звычайна ў спалучэнні з «хоць», «хоць бы», ужыв. пры прапанове звярнуць на што-н. увагу (разм.).
Вазьміце (або ўзяць) хоць бы гэты выпадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страстьIII нареч., прост. страшэ́нна, стра́шна, страх; (очень) ве́льмі;
страсть как хо́чется пое́хать страх як хо́чацца пае́хаць;
страсть люблю́ страшэ́нна (стра́шна) люблю́;
наро́ду на у́лицах — страсть наро́ду на ву́ліцах — страх.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
укати́ть сов.
1. (угнать, катя) пакаці́ць; (выкатить) вы́каціць, мног. павыко́чваць; (откатить) адкаці́ць, мног. паадко́чваць; (куда-л.) закаці́ць, мног. пазако́чваць;
2. (уехать) разг. пае́хаць; (выехать) вы́ехаць; (отъехать) ад’е́хаць; (куда-л.) зае́хаць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
добраахво́тнік, ‑а, м.
Той, хто па ўласнаму жаданню, добраахвотна ўступае ў армію ў час вайны. Тысячы добраахвотнікаў з многіх краін свету рушылі на дапамогу рэспубліканцам. Паслядовіч. Мінулай зімой, калі пачаліся фінскія падзеі, Павел разам з некаторымі таварышамі наважыўся паехаць добраахвотнікам на фронт. Шахавец. // Той, хто добраахвотна бярэ на сябе якую‑н. работу, абавязкі. У першым пакоі, куды ўвайшла цётка Эмілія, працавала шэсць маладых энтузіястаў-добраахвотнікаў. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.
1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.
Туфлі прыйшліся па густу.
Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.
Свята прыйшлося на нядзелю.
3. безас. Выпасці на долю.
Мне не прыйшлося многа вучыцца.
На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.
4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).
Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.
|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хі́ба², часц.
1. Ужыв. ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер, здзіўленне чым-н. і па знач. блізкія да слоў «няўжо», «можа быць».
Х. ён ужо прыехаў? Х. я не так сказаў?
2. Ужыв. ў пытальных сказах для выказвання няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізкая па знач. словам «можа быць», «не варта».
Х. мне паехаць туды? Х. можна каго прымусіць рабіць што-небудзь?
3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Надае адценне абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н.
Х. толькі заўтра ён прыедзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
накірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Пайсці, паехаць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., рушыць у якім‑н. кірунку. Накіравацца на сход. Накіравацца да знаёмага. □ Шпаркімі крокамі, а дзе і подбегам накіраваўся дзед на сваю сядзібу. Колас. З кабіны самазвала вылез начальнік зборачнага цэха і вайсковым крокам накіраваўся да трыбуны. Карпаў.
2. Узяць, набыць які‑н. кірунак руху, развіцця. Апошнія прамяні .. [сонца] слізганулі па воднай прасторы, а затым накіраваліся ўгору. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.
Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.
•••
Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́ціцца, страчуся, страцішся, страціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згубіцца, знікнуць. Здароўе страцілася. □ А тут яшчэ здарыўся выпадак адзін, праз які страцілася ў Міколкі ўсякая вера ў дзедаву храбрасць. Лынькоў. Можна было думаць, што ўжо скора вечар, а можа толькі і першая раніца. Адчуванне часу страцілася зусім. Чорны.
2. Патраціцца, растраціцца. [Маці:] — Тады хацела ў горад паехаць, праз яе [Надзю] страціліся, дык, мусіць, і не хоча зараз казаць нічога... Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. павалокся, ‑лаклася, ‑лося; зак.
1. Тое, што і павалачыцца (у 1 знач.). Замест таго, каб паехаць на саломе, я заблытаўся ў вяроўках і павалокся жыватом па голым таку. Сяркоў.
2. Разм. Пайсці (звычайна павольна, з цяжкасцю). Пастагнаў [бацька] уночы, маці нашмаравала бакі тарпатынаю, а раніцаю павалокся на абход. Лужанін. [Дзямян:] — Як мяне ўжо збілі з ног, .. конь пайшоў... Няйначай павалокся з чужымі падводамі па іншай дарозе. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)