недарэ́чнасць, -і, ж.

1. гл. недарэчны.

2. мн. -і, -ей. Недарэчны ўчынак, думка, паводзіны і пад.

З ім часта адбываліся розныя недарэчнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахва́льны, -ая, -ае.

1. Які заслугоўвае пахвалы.

Пахвальнае імкненне.

2. Які змяшчае пахвалу.

Пахвальныя словы.

Пахвальная грамата (за выдатныя поспехі і паводзіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэспаты́зм, -у, м.

1. Неабмежаваная ўлада, самавольства.

Д. самаўладства.

2. перан. Паводзіны дэспата (у 2 знач.).

Сямейны д.

|| прым. дэспаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваво́льства, -а, н.

1. Гарэзлівасць, гуллівасць.

С. дзяцей.

2. Свавольныя паводзіны, учынкі, якія ідуць наперакор каму-н., парушаюць прынятыя нормы.

С. інспектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́нства, ‑а, н.

Паводзіны прыстасаванца. Выкрываць прыстасаванства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панікёрства, ‑а, н.

Паводзіны, уласцівыя панікёру, панікёрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педа́нцтва, ‑а, н.

Паводзіны, уласцівасць педанта; педантызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буя́нства, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі буяна; свавольства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культуртрэ́герства, ‑а, н.

Спосаб дзеяння, паводзіны культуртрэгера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джэнтльме́нства, ‑а, н.

Паводзіны джэнтльмена; карэктнасць, элегантнасць.