пахва́льны, -ая, -ае.

1. Які заслугоўвае пахвалы.

Пахвальнае імкненне.

2. Які змяшчае пахвалу.

Пахвальныя словы.

Пахвальная грамата (за выдатныя поспехі і паводзіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)