кра́ты, ‑аў; адз. няма.
Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі. Лынькоў. Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі. Якімовіч. // Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы. Самуйлёнак.
•••
За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).
За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).
[Лац. crates.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пастарэў, састарэў. У Дашынай хаце .. [Пятра] ніхто не пазнаў. Даведаўшыся, хто ён такі, пастарэлая гаспадыня, вохкаючы і божкаючы, замітусілася па хаце, пачала збіраць пачастунак. Ракітны. Жвіровая ўезджаная дарожка неўзабаве вывела на падворак школы — наперадзе высіўся пышны, у два паверхі, але ўжо пастарэлы і запушчаны, з трэснутай па фасадзе сцяною старасвецкі палац. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
важа́к, ‑а, м.
1. Высок. Кіраўнік, арганізатар. Камуністы наперадзе ўсюды, заўсёды — На франтах будаўніцтва, у баю, у змаганні; На ўсім свеце яны — сцяганосцы свабоды, Важакі пераможных народных паўстанняў. Танк. Юнакі і дзяўчаты аднадушна прызналі.. [Сашу] сваім важаком. Новікаў.
2. Павадыр статка, чарады. Алені хрыпелі і рваліся з пастронкаў, жалобна роў іх смяртэльна паранены важак. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы дзіваку, такі, як у дзівака. Дзівацкія мары. Дзівацкая натура. □ [Сымон] сваім такім дзівацкім талентам сам захапляўся, [па]глыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў. Бядуля.
2. Дзіўны, незвычайны. У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. Пестрак. [У Астапа] было ў запасе шмат цікавых гісторый .. пра дзівацкія справы баброў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэйс, ‑а, м.
Паездка на якім‑н. транспарце па пэўным маршруце. Хутка вернецца машына І ў наступны пойдзе рэйс. Броўка. Рэйс выпаў далёкі, потым яшчэ пагрузка на месцы зацягнулася, дык [Якаў] вярнуўся дадому ўжо зусім позна. Кулакоўскі. Цяпер наперадзе толькі дарога, доўгая дарога, шмат гадзін ехаць. Міхась добра ведае, што такое дальнія рэйсы. Б. Стральцоў.
[Ад ням. Reise — паездка, падарожжа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шука́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шукаць.
2. звычайна мн. (шука́нні, ‑яў). Імкненне, прага да чаго‑н. новага, старанні знайсці новыя шляхі ў навуцы, мастацтве, культуры і пад. Творчыя шуканні. □ Момант свядомага прыняцця ідэй марксізма-ленінізма быў для Змітрака Бядулі далёка наперадзе, гэтаму часу папярэднічаў доўгі перыяд цяжкіх сумненняў і пакутлівых шуканняў. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Перадае́жджа (пэрэдоі́шчэ) (малар., СіБФ–1986, 145) ’другі прыезд сватоў у дом нявесты’ (драг., Клім., Сл. Брэс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ьjе ад ⁺передоежджы ’той, хто едзе спераду’ (Селюжыцкая, Полісся: мова, культ., іст., Київ, 1996, 152–154), > ⁺передоездье, параўн. рус. дыял. передое́зжий ’той, хто едзе наперадзе вяселля; вясельнікі, што едуць на першым возе’, ст.-рус. передоѣнзжий, передъѣзжий, передиѣзжий ’той, хто дзейнічае ў авангардзе (пра вайскоўцаў)’. Да пе́рад і е́хаць (гл.). Пераход ‑ждж‑ у ‑шч‑ характэрны драгічынскім гаворкам: прыйішч ʼе́тэ ’прыяжджаць’. Пырыдуі́жжда ’другі прыезд сватоў у хату нявесты’ (кобр., Нар. лекс.) з ад’ідэацыяй (народная этымалогія) уе́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пры́казка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Устойлівае вобразнае выслоўе павучальнага зместу, якое носіць абагульняючы характар. Нічога ў спадчыну не даў мне бацька, Апроч вядомай прыказкі людской: «Менш гавары, а болей слухай, Сёмка». Глебка. «Ліслівае цяля дзве маткі ссе». Вы гэту прыказку напэўна чулі ўсе. Крапіва.
2. Прыгаворка, зачын казкі. Гэта прыказка, а казка наперадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы. Сабаленка. Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе. Пестрак. Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапы́нак, ‑нку, м.
1. Часовае спыненне якой‑н. дзейнасці, працы. Максімаў абвёў позіркам залу і абвясціў: — Зробім перапынак на трыццаць хвілін. Шахавец. // Прамежак часу, на які спыняецца якая‑н. дзейнасць. Абедзенны перапынак. // Адпачынак паміж урокамі. Школьныя перапынкі.
2. Перарыў у якім‑н. працэсе, пропуск. Раптам там наперадзе, куды падышоў эшалон, грукнулі гарматы, пасля яшчэ, яшчэ з перапынкамі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)