Нашаты́рыцца, нашатурыцца ’натапырыцца’ (Сл. ПЗБ; слонім., стаўбц., Жыв. сл.; Нар. сл.), нашатірыцца ’надзьмуцца’ (Жд. 2), нашатыраны, нашату́раны ’натапыраны; насцярожаны’ (Сл. ПЗБ; мін., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з варыянтнай асновай, у склад якой уваходзіць узмацняльнае *še (< *če), каранёвая частка можа суадносіцца з тыраць, тыркаць (гл.), параўн. шатырыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салёны ’які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю’, ’прыпраўлены соллю, занадта пасолены’, ’прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк. МГ). Рус. солёный ’тс’. Руск.-бел. інавацыя ад соль; параўн. салоны, або першапачатковы залежны дзеепрыметнік мін. ч. ад саліць, які потым стаў прыметнікам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стакро́тка ‘маргарытка’ (гом., гродз., Кіс.; Нас., Байк. і Некр.), ‘агаткі’ (мін., Кіс.), сто́кроць ‘куст маргарытак’ (Нас.), стакратка ‘тс’ (Гарэц.). З польск. stokrótka ‘маргарытка’, якое, магчыма, калькуе ням. Tausendschön, што дакладней перадаецца чэш. stokrasa ‘тс’ (Брукнер, 516); укр. стокро́тка ‘тс’ таго ж паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 424.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надчэ́кваць ’чакаць’ (мін., Жыв. сл.). Мясцовае ўтварэнне ад чакаць (відаць, пад уплывам польск. czekać ’тс’), аднак з на месцы а пад націскам можа адлюстроўваць дыялектную з’яву, параўн. штаны — шт§нікі і пад., і прэфікса над‑, які туі перадае «адценне малой меры», параўн. надкусваць і пад. (ESSJ SG, 1, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́ ’пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр. печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяго́лета ’ў гэтым годзе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; маг., мін., гом., ЛА, 2, Шат., Растарг.), сего́лето ’тс’ (ТС). Карскі (2–3, 74) выводзіў з сего лета, гл. сёлета. Сюды ж сяго́летак ’жывёла, што нарадзілася ў гэтым годзе’ (Касп., Шат.), сеголе́ток ’тс’ (ТС), сяголе́тка ’цялушка гэтага года’ (Сл. ПЗБ) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падастава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаем, ‑стаяце; зак., што.
1. Дастаць, выцягнуць усе, многае або вялікую колькасць чаго‑н. Падаставаць кнігі з шафы. □ Невядомы.. падаставаў цвічкі, якія трымалі шкло, выняў шыбу і, прасунуўшы руку ў сярэдзіну, адшчапіў кручок. Курто. [Антон Аўдзеевіч:] Колькі.. [лейтэнант] падаставаў мін, колькі разоў хадзіў па краю бездані... Кірэенка. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выняць што‑н. схаванае — пра ўсіх, многіх. Апусцела пляцоўка: адны пайшлі абедаць у сталоўку, другія падаставалі загорнутыя ў газеты пакуначкі, паселі на шпалы і са смакам падмацоўваліся. Дадзіёмаў. Канвойнікі спыніліся пад вярбою, зараз жа падаставалі кісеты і пачалі вярцець папяросы. Колас.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць, раздабыць што‑н. — пра ўсіх, многіх. — Нашы хлопцы немаведама скуль падаставалі стрэльбы і давай жарыць. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мачы́ла ’шырокая яма ў нізкім месцы, дзе мочаць лён’ (докш., Янк. Мат.), рэч. мачылішча, мін. мачышча; арш., лёзн. мачылка ’зыбкае, махавое балота’ (Яшк.). Укр. мочи́ло, рус. мочи́ло, мочи́лище, мочилка, мочище, польск. moczydło, чэш., славац. močidlo славен. močílo, серб.-харв. мо̀чило. Прасл. močidlo, у якім у суфіксе ‑dlo мае другаснае значэнне месца дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абе́чак 1 (мн. абечкі) ’край рэшата’ (Бір. дыс., БРС), ’частка жорнаў, зробленая з дрэва, каб не высыпалася мука’ (Сцяшк. МГ), ’вечка, накрыўка’ (Сцяц.), абечка ’крышка дзежкі, каробкі; таксама ў рэшаце, сіце’ (Янк. I) < аб‑веч‑ак (да věko). Параўн. абічайка.
Абе́чак 2 ’павека’ (мін.) < аб‑вечак (параўн. па‑века). Гл. абечак 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)