валы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Духавы народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда.
2. перан. Зацяжная справа; важданіна. Дэталь невялічкая, а валынкі многа. «Звязда».
•••
Цягнуць валынку гл. цягнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́йстра, ‑ы, ж.
Дарожная торба, заплечны мяшок. [Ганна] механічна збірала кайстру Дудку, той збіраўся некуды ў дарогу. Лынькоў. Калі з вайны вярнуўся бацька, Разбінтаваны ў лазарэце, Дастаў ён з кайстры хлеб салдацкі І па акрайцу выдаў дзецям. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым. Гамолка.
2. перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Сабраць нейкую колькасць ўраджаю бульбы, агуркоў і пад. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.
2. Выбраць нейкую колькасць чаго‑н. Навыбіраць спелых яблык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Піхце́ль, піхцер ’сетка, плецены мяшок з вяровак для сена, саломы’, ’бяроставы кошык для харчоў у дарогу’ (Нік. Очерки; він., Маш.; віл., Сл. ПЗБ). Гл. пяхцель, пяхцер ’тс’, вакапізм пад уплывам піхаць, напіхваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Народны духавы музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок або пузыр, які надзімаецца праз трубку; валынка. Іграць на дудзе. □ Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуда́, -ы́, ДМ дудзе́, мн. ду́ды і (з ліч. 2, 3, 4) дуды́, дуд, ж.
Беларускі духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок, які надзімаецца праз трубку.
Іграць на дудзе.
Араць — не ў дуду іграць (з нар.).
◊
Дзьмуць у сваю дуду (разм., неадабр.) — настойваць на сваім.
І дуды вобземлю (разм.) — аб канчатковай развязцы чаго-н.
|| прым. ду́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.
Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу. Шамякін. Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукза́к, ‑а, м.
Заплечны рэчавы мяшок. [Антось:] — Ну, я гатоў. А вось і рукзак. Ого, які цяжкі! Ён мне плечы абарве. Цікава, чаго гэта мама паклала ў дарогу. Бяганская. Рукзак паходны рэжа мае плечы, Ды я маўчу, маўчаць мае сябры. Свірка.
[Ням. Rucksack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Украсці. — Славяне, хто конаўку сцібрыў? — гукнуў хтосьці на ўсю зямлянку. Васілёнак. — Не шукайце, бацька, — сказаў Тарасюк. — У нас рэчавы мяшок за ноч нехта сцібрыў, заадно ён і вашу махорку прыхапіў з сабою. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)