Музы́чыць ’іграць’ (ТС). Палескае. Да музы́камузыкант’. Гл. му́зыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аргані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на аргане.

|| ж. аргані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аргані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гітары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на гітары.

|| ж. гітары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. гітары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

менестрэ́ль, ‑я, м.

Вандроўны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі.

[Фр. ménestrel, англ. minstrel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сазанда́р, ‑а, м.

Музыкант — удзельнік народнага інструментальнага ансамбля ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі і Іране.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэртма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

1. Піяніст-акампаніятар.

2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра.

3. Саліст сімфанічнага або опернага аркестра.

|| прым. канцэртма́йстарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ігра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. іграць (у 1 знач.). Які музыкант, такое ігранне. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Басі́стамузыкант, які грае на басах’ (Нас.). Запазычанне з польск. basista. Кюнэ, Poln., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дуда́р, ‑а, м.

Музыкант, які іграе на дудзе. Плыве музыка да хмар, Грае хораша дудар. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараба́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант, які іграе на барабане.

Юны б.

|| ж. бараба́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. бараба́ншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)