музыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, наогул чалавек, які грае на якім-н. музычным інструменце.

|| ж. музыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. музыка́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

музыка́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. музыка́нт музыка́нты
Р. музыка́нта музыка́нтаў
Д. музыка́нту музыка́нтам
В. музыка́нта музыка́нтаў
Т. музыка́нтам музыка́нтамі
М. музыка́нце музыка́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

музыка́нт м. музыка́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

музыка́нт музыка́нт, -та м., разг. музы́ка, -кі м.;

выдаю́щийся музыка́нт выда́тны музыка́нт (музы́ка);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

музыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто іграе на якім‑н. музычным інструменце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

музыка́нт м. Musiknt m -en, -en, Msiker m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

музыка́нт

(ням. Musikant, ад лац. musica = музыка)

той, хто займаецца музыкай як мастацтвам або іграе на музычным інструменце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Музыка́нт ’той, хто іграе на музычным інструменце’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), (перан.) ’насякомае’ (Бес.), ст.-бел. музыкант ’тс’ запазычана са ст.-польск. muzykant ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 160), якое з с.-лац. musicans, ‑cantis ’які музіцыруе’ (Варш. сл., 2, 1080).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

музыкант / у аркестры: аркестрант; музыка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ка́мер-музыка́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́мер-музыка́нт ка́мер-музыка́нты
Р. ка́мер-музыка́нта ка́мер-музыка́нтаў
Д. ка́мер-музыка́нту ка́мер-музыка́нтам
В. ка́мер-музыка́нта ка́мер-музыка́нтаў
Т. ка́мер-музыка́нтам ка́мер-музыка́нтамі
М. ка́мер-музыка́нце ка́мер-музыка́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)