Пацяўпе́шка ’тугадумны, някемлівы чалавек’ (дзятл., Сцяшк. Сл.; полац., Нар. лекс.). Да па‑ і цяўпсці́, цяўпці́ ’гаварыць недарэчна’, якія з літ. čiaũpti ’тс’, ’выдумляць’, čiupéntiмарудна рабіць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 380 і 394).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягну́цца, цягну́ся, ця́гнешся, ця́гнецца; цягніся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размяшчацца на вялікай адлегласці, прасторы.

Уздоўж ракі цягнуўся луг.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Валачыся па зямлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца ў даўжыню, шырыню ад нацягвання.

Рызіна цягнецца.

4. да каго-чаго. Выцягвацца, цягнуцца ў якім-н. напрамку.

Дзіця цягнецца ручкамі да цацкі.

Расліны цягнуцца да сонца.

5.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Доўга, марудна праходзіць, працягвацца.

Справа цягнецца два гады.

Час цягнецца марудна.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца ў адным напрамку, адзін за адным.

Па дарозе цягнуўся абоз.

7. перан., за кім-чым. Імкнуцца да каго-, чаго-н.

Ц. да ведаў.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павольна распаўсюджвацца слабым струменем (пра пах, дым і пад.).

Ад кастра цягнуўся пах дыму.

9. 3 цяжкасцю ісці, плесціся (разм.).

Стары ледзь цягнуўся.

10. Адставаць ад іншых па якіх-н. паказчыках (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тапчэ́й зневаж. ’пра таго, хто паволі, марудна ходзіць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Утварэнне ад таптаць1 (гл.) з суф. ‑эй, што абазначае асобу па схільнасці да пэўнага дзеяння з экспрэсіяй асуджэння (Сцяцко, Афікс. наз., Зб).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спакваля́, спаквала́ ‘паступова, патроху, марудна, павольна’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Сцяшк.), спокволя часок приду ‘пачакаўшы’ (Нас.), споквала́, споклава́ ‘тс’ (ТС), спахваля́ ‘паволі, паступова’ (Касп.); з іншай прыстаўкай: спракваля́ (калінк., З нар. сл.), спраквала́ (рагач., Сл. ПЗБ), спракво́м (Жд. 1). Рус. дыял. спрохвала́ ‘тс’ з вядомай зменай кв > хв. Шуба (Прыслоўе, 127) мяркуе, што гэта прыслоўе ўзыходзіць да кораня квол‑ (гл. кволы, кволіць), канкрэтна — да назоўніка пакво́л (пакво́ль), існаванне якога пацвярджаецца прыслоўямі пакво́льна ‘вольна’ (Кос.), укр. пакво́лом ‘павольна, марудна’. Хутчэй, гэта дзеепрыслоўе ад пакво́лець ‘рабіцца вальней’, скво́лець ‘аслабець’, пакво́ліць ‘пачакаць’ (Нас.). Гл. пакваля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каке́ша ’поўны, тоўсты’ (міёр., З нар. сл.). Тут або мясцовая пераробка з адмоўнай кантамінацыяй (у выніку гульні слоў або ў працэсе дражнення) вядомага на той жа тэрыторыі капеша ’поўны, тоўсты’ (< капаццамарудна рабіць што-н.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паво́лі, прысл.

1. Няспешна; марудна. Ісці паволі. Рабіць паволі. □ Паволі цячэ палеская рэчка. Чорны. Мікола гаварыў паволі, узважваючы кожнае слова. Новікаў.

2. Асцярожна, з перасцярогай. Некалькі мужчын паволі апускалі ў студню прынесеныя драбіны. Колас.

3. Паступова, не адразу. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Чорны. Гул паволі сціхаў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Корпацца, капацца ў чым‑н. Франтаваты жандарскі афіцэр прыдзірліва поркаўся ў рэчах пасажыра, які вяртаўся з Швейцарыі. «Беларусь».

2. Займацца чым‑н. карпатлівым, марудным; рабіць што‑н. марудна, павольна. Асноўныя работы ў аперацыйнай былі закончаны. Апошнія дні поркаліся з тэлевізійнай апаратурай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́пліццамарудна працаваць’ (ваўк., брасл., шальч., Сл. ПЗБ), піпнігща ’тс’ (шальч., тамсама). Параўноўваюць з літ. рірііоіі ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама), гл., аднак, пятліць ’тс’ і адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, што ставіць пад сумненне балтыйскае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згалада́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга цярпеў голад; знясілены ад працяглага недаядання. Згаладалыя людзі ледзь варушацца, яны ўжо не маюць сілы нават трымаць рыдлёўку. Мікуліч. // Які прагаладаўся; галодны. Каб .. паказаць сябе не такім ужо згаладалым, Ота жуе ежу марудна. Бядуля. Згаладалыя за дзень, падпольшчыкі ўзялі лыжкі. Крупнік быў густы, смачны. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад. Я не магу адвесці вачэй ад лініі-прасекі. Прарэзаная праз лясныя нетры, яна зачаравала мяне сваім хараством. Пальчэўскі. Хутка .. [мужчыны] збочылі з шырокай дарогі на вузкую лясную прасеку і ехалі цяпер марудна. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)