Ку́рацмаленькі піражок, печаны на паду’ (КЭС, лаг., Янк. III). Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўспіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Усперціся — пра ўсіх, многіх. Паўспіраўшыся локцямі на маленькі столік, штосьці як бы разглядалі на ім чатыры дзяўчыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малёўнічакмаленькі гаршчок для малака’ (шкл., Мат. Маг.). Відавочна, з раз‑маляваны малакоўнік (‑оўнінак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паза́дкі, ‑аў; адз. няма.

Адходы, астаткі пры малацьбе або веянні. Бабка насыпала ў маленькі мяшэчак, пашыты з старога рукава, крыху ячменных пазадкаў і прынесла ўнуку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малы́ш, ‑а, м.

Разм. Маленькі хлопчык, дзіця. Да паласатага шлагбаума спускалася чародка малышоў у белых панамках. Даніленка. І ўпершыню ў сваіх калысках Заснулі ціха малышы. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́чкі, прысл.

Абл. Рачком. За зіму маленькі Максімка вылузаўся са спавіванкі і пачаў рачкі поўзаць па падлозе, а ў сярэдзіне лета і на ножкі стаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малю́та ’дробная рыба’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), малю́тка ’маленькае дзіця, хто-небудзь, што-небудзь вельмі маленькае’ (ТСБМ). Рус. малю́тка, малю́та ’тс’, ’дарослы гарэза сярод дзяцей’, укр. ’малыш’, польск. maluta ’дзіця’, ’драбяза, чарвячок’, malutka ’дзяўчына’, чэш. malutký, malitkýмаленькі’, в.-луж. małutki, н.-луж. małutučki ’вельмі маленькі’. Паўн.-слав. malʼuta. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каршачо́к, ‑чка, м.

Малады, невялікі коршак. Дробны каршачок плаваў над асіннікам, вавёрка імчалася цераз дубы. Чорны. Нудна пасвістваючы, высока над грэбляй лётаў, выглядаючы здабычу, маленькі каршачок. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэ́ўка, ‑а, н.

Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг, вымпел і пад. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стручо́к, ‑чка, м.

Маленькі струк. Шышкі, чорныя стручкі акацый, з жалудамі скрозь грыбная, глеба. Вялюгін.

•••

Александрыйскі стручок — плады расліны касіі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне як слабіцельны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)